Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

цверазець дзеяслоў | незакончанае трыванне

Станавіцца цвярозым, цверазейшым.

|| закончанае трыванне: працверазець і ацверазець.

цверазіць дзеяслоў | незакончанае трыванне

Рабіць цвярозым, цверазейшым, прыводзіць у цвярозы стан.

цверда прыстаўка

Першая частка складаных слоў; ужыв. замест «цвёрда…», калі націск у другой частцы слова падае на першы склад, напр. цвердавэнджаны, цвердазём, цвердалобы, цвердамерзлы, цвердапаліўны, цвердаплодны, цвердаскуры, цвердасплаўны, цвердацелы.

цвердаваты прыметнік

Не зусім цвёрды.

  • Цвердаватая скарынка.

цвердавэнджаны прыметнік | спецыяльны тэрмін

Цвёрды ў выніку працяглага вэнджання (пра кілбасы).

цвердазём назоўнік | мужчынскі род

Цвёрдая, не рыхлая глеба.

|| прыметнік: цвердазёмны.

цвердакрылыя прыметнік

Атрад насякомых; жукі.

цвердалобы прыметнік | размоўнае | іранічны сэнс

Вельмі ўпарты; тугі на розум, тупы.

|| назоўнік: цвердалобасць.

цвердзь назоўнік | жаночы род

  1. Цвёрдасць (размоўнае).

  2. Цвёрдая аснова, апора чаго-н. (устарэлае).

    • Зямная ц. (суша).

цвет назоўнік | мужчынскі род

  1. зборны назоўнік: Кветкі на раслінах і дрэвах у перыяд цвіцення.

    • Цвету было многа на яблыні, а яблыкаў няма.
    • Ліпавы ц. лечыць прастуду.
  2. Час цвіцення.

    • Здарылася гэта, калі вішні былі ў цвеце.
  3. пераноснае значэнне: Лепшая, перадавая частка чаго-н.

    • Ц. моладзі.
  4. пераноснае значэнне: Росквіт сіл, гады маладосці.

    • Памёр у цвеце сіл.
  5. Кветка (абласное).