Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

хцівасць назоўнік | жаночы род

  1. Празмернае імкненне задаволіць якое-н. жаданне.

    • Х. да яды.
  2. Скупасць, сквапнасць, карыслівасць.

хцівец назоўнік | мужчынскі род

Той, каму ўласціва хцівасць, хцівы чалавек.

|| жаночы род: хцівіца.

хцівы прыметнік

  1. Нястрымны ў імкненні задаволіць якое-н. жаданне, падкі да чаго-н.

    • Х. на грошы.
    • Х. на чужое дабро.
  2. Які выражае хцівасць.

    • Х. погляд.
  3. Скупы, карыслівы.

    • Хцівая пагоня за багаццем.