Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

худаваты прыметнік

Крыху худы.

  • Худаватыя плечы.

хударлявы прыметнік

Сухарлявы, крыху худы.

  • Х. чалавек.
  • Х. твар.

|| назоўнік: хударлявасць.

худасочны прыметнік

  1. Схуднелы, змарнелы ў выніку хваробы, недаядання.

    • Худасочная жанчына.
  2. Пра расліны: слабы, кволы.

    • Худасочная бярозка.

|| назоўнік: худасочнасць.

худзець дзеяслоў | незакончанае трыванне

Рабіцца худым, худзейшым.

  • Здавалася, што ён з кожным днём усё больш худзее.

|| закончанае трыванне: пахудзець.

|| назоўнік: пахудзенне.

худзізна назоўнік | жаночы род

  1. Знешні выгляд худога 1 чалавека.

    • У вочы кінулася яго незвычайная х.
  2. Пра худога чалавека або жывёлу (размоўнае).

худнець дзеяслоў | незакончанае трыванне

Тое, што і худзець.

|| закончанае трыванне: схуднець.

|| назоўнік: схудненне.

худоба назоўнік | жаночы род | размоўнае | зборны назоўнік

Свойская жывёла.

  • Чым жа будзем карміць худобу?

худобіна назоўнік | жаночы род | размоўнае

Пра адну буйную свойскую жывёлу.

худы1 прыметнік

З тонкім, хударлявым целам.

  • Х. чалавек.
  • Худыя рукі.

|| памяншальная форма: худзенькі.

худы2 прыметнік | размоўнае

  1. Дрэнны.

    • Худая зямля.
  2. Дзіравы, стары.

    • Х. мяшок.

|| памяншальная форма: худзенькі.