Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

храбрасць назоўнік | жаночы род

Здольнасць, уменне пераадольваць страх; мужнасць, адвага.

  • Узнагарода за х.

храбры прыметнік

Які вызначаецца храбрасцю, смелы, мужны.

  • Х. чалавек.
  • Х. ўчынак.

храбрыцца дзеяслоў | размоўнае | незакончанае трыванне

Старацца паказаць сябе храбрым.

храбрэц назоўнік | мужчынскі род

Храбры чалавек.

храбрэць дзеяслоў | размоўнае | незакончанае трыванне

Станавіцца храбрым, храбрэйшым.

|| закончанае трыванне: пахрабрэць.

храбустаць дзеяслоў | незакончанае трыванне

Есці, жаваць з хрустам.

  • Х. агуркі.

|| аднакратны дзеяслоў: храбуснуць.

|| назоўнік: храбустанне.

храбусткі прыметнік

Які храбусціць.

храбусцець дзеяслоў | незакончанае трыванне

Утвараць хруст, трэск.

  • Пад нагамі храбусцеў снег.

|| назоўнік: храбусценне.

храм назоўнік | мужчынскі род

  1. Збудаванне, прызначанае для адпраўлення набажэстава і рэлігійных абрадаў, царква.

    • Старажытны х.
  2. пераноснае значэнне: Месца, якое выклікае павагу, святое для каго-н.

    • Х. навукі.

|| прыметнік: храмавы.

храма прыстаўка

Першая частка складаных слоў; ужыв. замест «хрома…», калі націск у другой частцы слова падае на першы склад, напр. храмасома, храмасфера.