Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

хобат назоўнік | мужчынскі род

  1. У слана: нос у выглядзе доўгага трубападобнага адростка.

  2. Падоўжаны нос у тапіраў, хахуль, кратоў (спецыяльны тэрмін).

  3. Выцягнуты прыдатак у пярэдняй частцы цела некаторых беспазваночных і насякомых, якая служыць для хапання здабычы і абароны (спецыяльны тэрмін).

  4. Частка механізмаў, машын, якая па форме нагадвае хобат жывёлы (спецыяльны тэрмін).

  5. Задняя падоўжаная частка лафета артылерыйскай гарматы або задняя частка станка кулямёта (спецыяльны тэрмін).

|| прыметнік: хобатны.

хобі назоўнік | ніякі род | нескланяльнае

Захапленне чым-н., любімы занятак у вольны час.

  • Яго х. — збіранне марак.

хованка назоўнік | жаночы род

  1. Месца, дзе можна знайсці прытулак, схавацца ад каго-, чаго-н.

  2. Скрытае, патайное месца для захоўвання чаго-н.

  3. множны лік: Дзіцячая гульня, у якой адзін шукае астатніх удзельнікаў гульні, якія схаваліся.

ход назоўнік | мужчынскі род

  1. гл. хадзіць.

  2. Рух, перамяшчэнне ў якім-н. напрамку.

    • Сядзець у вагоне па ходу поезда.
    • Машына паскорыла х.
  3. пераноснае значэнне: Развіццё, цячэнне чаго-н.

    • Х. заняткаў.
    • Х. падзей.
  4. Перамяшчэнне рухомай часткі механізма ад аднаго крайняга становішча да другога, а таксама велічыня гэтага перамяшчэння.

    • Х. поршня.
    • Велічыня ходу прэса.
  5. Дзеянне, работа, якую выконвае машына, механізм.

    • Х. гадзінніка.
  6. Рабочая частка машыны, механізма (спецыяльны тэрмін).

    • Анкерны х. гадзінніка.
  7. Тэхналагічны працэс; цыкл (спецыяльны тэрмін).

    • Домна на гарачым хаду.
  8. У шахматах, картах і пад.: чарговае выступленне іграка.

    • Х. пешкі.
    • Х. пешкай.
    • Х. козырам.
  9. пераноснае значэнне: Прыём, манеўр для дасягнення якой-н. мэты.

    • Дыпламатычны х.
    • Хітры х.
  10. Месца, праз якое ўваходзяць куды-н., уваход.

    • Пакой з асобным ходам.
  11. Месца, па якім ходзяць, шлях, пераход.

    • Падземны х.
  12. пераноснае значэнне: Магчымасць дасягнення чаго-н.

    • Трэба даваць х. маладым пісьменнікам.
  13. іншыя значэнні:

    • Жалезны ход — ніжняя хадавая металічная частка воза або іншых якіх-н. транспартных сродкаў.
    • Малы ход — запаволены ход судна, а таксама каманда, якая перадаецца ў машыннае аддзяленне для змяншэння ходу судна.
    • Поўны ход! — словы каманды: з гранічнай скорасцю.
    • На хаду — мімаходам.
    • Па ходу справы — у залежнасці ад абставін.
    • Поўным ходам — інтэнсіўна, узмоцнена (ідзе, ішло і пад. што-н.).
    • Сваім ходам — 1) пехатой; 2) работай свайго матора.

|| прыметнік: хадавы.

  • Дзве хадавыя гадзіны.

ходзікі назоўнік | размоўнае

Насценны гадзіннік простай канструкцыі з гірамі.

ходкі прыметнік | размоўнае

  1. Які хутка ходзіць, рухаецца, лёгкі на хаду.

    • Х. конь.
    • Х. характар.
  2. Які карыстаецца вялікім попытам (пра тавары, вырабы і пад.).

    • Ходкая прадукцыя.

|| назоўнік: ходкасць.

ходырам прыслоўе

Ходырам хадзіць (размоўнае) — моцна трэсціся, хістацца.

  • Ад ветру палатка ходырам ходзіць.

хол назоўнік | мужчынскі род

Вялікае памяшканне ў грамадскіх будынках (у гасцініцах, тэатрах і пад.) для адпачынку, чакання.

холад назоўнік | мужчынскі род

  1. адзіночны лік: Нізкая тэмпература паветра.

    • Адчуваць х.
  2. Халоднае паветра, надвор’е з нізкай тэмпературай паветра.

    • Рана началіся халады.
  3. адзіночны лік: Адчуванне дрыжыкаў (ад хваробы, страху і пад.).

    • Х. прабег па спіне.
  4. пераноснае значэнне: Раўнадушныя, стрыманыя адносіны да каго-, чаго-н.

    • Ад яго слоў веяла холадам.

холада прыстаўка

Першая частка складаных слоў са знач.:

  • 1) які мае адносіны да холаду (у 1 знач.), напр. холадалюбівы, холадаўстойлівы;
  • 2) які мае адносіны да штучнага ахаладжэння чаго-н., да халадзільных установак, напр. холадазабеспячэнне, холадакамбінат.