Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

хна назоўнік | жаночы род

Расліна, з якой атрымліваюць жоўта-чырвоную фарбу, а таксама сама гэта фарба.

  • Х. ўжываецца для фарбавання валасоў.

хны выказнік

Хоць бы хны, у знач. выказніка: (размоўнае) — ніколькі не хвалюе, не турбуе каго-н.

  • Яго папярэджваюць, а ён хоць бы хны.

хныкаць дзеяслоў | размоўнае | незакончанае трыванне

  1. Жаласна плакаць, утвараючы ныючыя гукі.

  2. пераноснае значэнне: Скардзіцца, наракаць на што-н.

|| назоўнік: хныканне.