Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

хмара назоўнік | жаночы род

  1. Вялікае, звычайна цёмнае воблака, якое прыносіць дождж, град, снег.

    • З-за лесу выпаўзала цёмная х.
  2. пераноснае значэнне, каго-чаго. Мноства, рухомая маса.

    • Х. камароў.

|| памяншальная форма: хмарка.

|| прыметнік: хмаравы.

хмарны прыметнік

  1. Пакрыты хмарамі.

    • Хмарнае неба.
  2. Пахмурны, хмурны.

    • Х. дзень.
  3. пераноснае значэнне: Пануры, сумны, невясёлы.

    • Х. настрой.

|| назоўнік: хмарнасць.

хмарыцца дзеяслоў | незакончанае трыванне

Зацягвацца хмарамі, станавіцца хмарным.

  • Неба х.
  • Х. на дождж (безасабовая форма).

хмарыць дзеяслоў | незакончанае трыванне

  1. безасабовая форма: Зацягваць хмарамі.

    • Хмарыць, пэўна будзе дождж.
  2. пераноснае значэнне: Засмучаць, азмрочваць (размоўнае).

    • Гора хмарыць вочы паланянак.

хмель1 назоўнік | мужчынскі род

Павойная расліна з доўгім тонкім сцяблом, а таксама насенне некаторых культурных відаў гэтай расліны, выкарыстоўваецца ў піваварэнні.

|| прыметнік: хмелевы.

хмель2 назоўнік | мужчынскі род

Стан ап’янення, выкліканы алкагольнымі напіткамі.

  • Яго х. не бярэ.

хмельны прыметнік

  1. Які знаходзіцца ў стане ап’янення, нецвярозы.

  2. Які выклікае ап’яненне.

    • Х. напітак.
    • Выпіць хмельнага (назоўнік).

хмелявод назоўнік | мужчынскі род

Спецыяліст па хмеляводству.

хмеляводства назоўнік | мужчынскі род

Вырошчванне хмелю як галіна раслінаводства.

|| прыметнік: хмеляводчы.

хмурнець дзеяслоў | незакончанае трыванне

  1. Рабіцца, станавіцца хмурым, воблачным.

    • Хмурнела неба.
  2. пераноснае значэнне: Станавіцца панурым, хмурным (у 2 знач.).

|| закончанае трыванне: схмурнець.