Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

хлам назоўнік | мужчынскі род | зборны назоўнік

Непатрэбныя старыя рэчы.

  • Выкінуць х. з хаты.

|| прыметнік: хламны.

хламіда назоўнік | жаночы род

  1. Адзенне старажытных грэкаў і рымлян у выглядзе плашча.

  2. Нязграбная шырокая і доўгая адзежына (размоўнае).

хлапец назоўнік | ніякі род

Падлетак мужчынскага полу.

|| памяншальная форма: хлапчаня і хлапчанё.

|| прыметнік: хлапечы і хлапецкі.

хлапечнік назоўнік | мужчынскі род

Развітальная вечарынка з таварышамі ў доме жаніха перад вяселлем, якая адбываецца адначасова з дзявочнікам.

хлапчо назоўнік | ніякі род | размоўнае

Хлапец, хлопчык.

хлапчук назоўнік | мужчынскі род

Невялікі хлапец, падлетак.

|| прыметнік: хлапчуковы.

  • Хлапчуковыя чаравікі.

хлапчына назоўнік | мужчынскі род | размоўнае

Малады чалавек, дзяцюк.

  • Рослы, плячысты х.

хлараваць дзеяслоў | спецыяльны тэрмін | закончанае і незакончанае трыванне

  1. Абеззаразіць (-ражваць) пры дапамозе хлору.

    • Х. ваду.
  2. Апрацаваць (-цоўваць) хлорам.

|| назоўнік: хлараванне.

хлараформ назоўнік | мужчынскі род

Празрыстая лятучая вадкасць з саладкаватым пахам, якая ўтрымлівае хлор і выкарыстоўваецца як наркатычны сродак.

|| прыметнік: хлараформавы.

хларафос назоўнік | мужчынскі род

Белае крышталічнае ядавітае рэчыва, якое раствараецца ў вадзе і выкарыстоўваецца ў барацьбе са шкоднымі насякомымі.

|| прыметнік: хларафосны.