Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

хедар1 назоўнік | мужчынскі род

Рабочая частка збожжаўборачнага камбайна.

хедар2 назоўнік | мужчынскі род

Яўрэйская пачатковая рэлігійная школа для хлопчыкаў.

хек назоўнік | мужчынскі род

Марская прамысловая рыба сямейства трасковых.

|| прыметнік: хекавы.

херас назоўнік | мужчынскі род

Гатунак белага моцнага вінаграднага віна.

|| прыметнік: херасны.

херувім назоўнік | мужчынскі род

У хрысціянскай рэлігіі: анёл, які адносіцца да ліку вышэйшых анёлаў.

|| прыметнік: херувімскі.

хет-трык назоўнік | мужчынскі род

У выразе: зрабіць хет-трык — тройчы паразіць вароты праціўніка ў адной гульні адным і тым жа спартсменам (у хакеі, футболе).

хеўра назоўнік | жаночы род | пагардлівае

Група людзей, якія аб’ядналіся для разбою, злачынства; зграя, шайка, банда.

  • Сабралася адна х.