Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

хвала назоўнік | жаночы род

  1. Пахвала, адабрэнне.

    • Х. пра выдатную ткачыху разышлася па краіне.
  2. Воклік захаплення, удзячнасці, прызнання каму-, чаму-н.

    • Х. працаўнікам палёў.
  3. Агульнапрынятая думка пра каго-н., рэпутацыя.

    • Адзін з’еш хоць вала, дык адна х. (прыказка).

хвале прыстаўка

Першая частка складаных слоў, якая адпавядае па знач. слову хваля і пішацца, калі націск у другой частцы падае не на першы склад, напр. хвалепадобны, хвалеўтваральнік.

хвалебны прыметнік

У якім ёсць пахвала.

  • Хвалебная рэцэнзія.
  • Х. водзыў.

|| назоўнік: хвалебнасць.

хвальба назоўнік | жаночы род

  1. Празмернае расхвальванне сваіх вартасцей, заслуг, учынкаў, часта перабольшаных.

  2. Адабрэнне, пахвала каму-н.

хвалько назоўнік | мужчынскі і жаночы род | нескланяльнае

Той, хто любіць хваліцца.

хваля1 назоўнік | жаночы род

  1. Вадзяны вал, які ўтвараецца ад гайдання паверхні вады.

    • Хвалі залівалі бераг мора.
  2. Хістальны рух у фізічным асяроддзі, а таксама распаўсюджанне гэтага руху.

    • Электрамагнітныя хвалі.
    • Гукавая х.
  3. пераноснае значэнне, чаго. Пра масу, плынь чаго-н., што рухаецца адно за адным з пэўнымі інтэрваламі, перапынкамі.

  4. пераноснае значэнне: Узмоцнены рух, праяўленне чаго-н.

    • Х. дэманстрацый.
    • Х. мітынгаў.

|| прыметнік: хвалевы.

хваля2 прыстаўка

Першая частка складаных слоў, якая адпавядае па знач. слову хваля і пішацца, калі націск у другой частцы падае на першы склад, напр. хвалярэз, хвалямер.

хваляванне назоўнік | ніякі род

  1. Рух хваль па вадзяной паверхні.

    • Х. мора.
  2. пераноснае значэнне: Нервовая ўзбуджанасць, выкліканая адчуваннем трывогі, радасці і пад.

    • Х. доўга не пакідала жанчыну.
  3. звычайна, пераноснае значэнне Масавае выказванне незадаволення, пратэсту супраць чаго-н.

    • Х. незадаволеных.

хвалявацца дзеяслоў | незакончанае трыванне

  1. Быць у хваляванні (у 1 знач.).

    • Мора хвалюецца.
  2. пераноснае значэнне: Перажываць хваляванне (у 2 знач.), знаходзіцца ў трывожным стане.

    • Х. перад экзаменамі.
  3. пераноснае значэнне: Выказваць пратэст супраць чаго-н., масавую незадаволенасць чым-н.

    • Натоўп хваляваўся.

|| закончанае трыванне: усхвалявацца.

хваляваць дзеяслоў | незакончанае трыванне

  1. Выклікаць хваляванне (у 1 знач.).

    • Моцны вецер хваляваў мора.
  2. пераноснае значэнне: Прыводзіць у хваляванне (у 2 знач.).

    • Яго хваляваў лёс дзяцей.
  3. пераноснае значэнне: Падбухторваць, схіляць да хваляванняў (да 3 знач.; устарэлае).

    • Х. народ.

|| закончанае трыванне: усхваляваць.