Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

ха-ха гукапераймальнае

Служыць для перадачы гучнага смеху, рогату.

хаатычны прыметнік

Бязладны, пазбаўлены парадку, стройнасці, арганізаванасці.

  • Хаатычнае нагрувашчванне цытат.

|| назоўнік: хаатычнасць.

хабанэра назоўнік | жаночы род

Кубінскі народны танец, а таксама музыка да гэтага танца.

хабар назоўнік | мужчынскі род

Грошы або рэчы, якія даюцца каму-н. як подкуп з мэтай атрымання пэўнай выгады.

  • Браў х., а потым самога забралі.

хабарадавальнік назоўнік | мужчынскі род

Той, хто дае хабар каму-н.

|| жаночы род: хабарадавальніца.

хабарнік назоўнік | мужчынскі род

Той, хто бярэ хабар.

|| жаночы род: хабарніца.

хабарніцтва назоўнік | ніякі род

Службовае злачынства, звязанае з атрыманнем або дачай хабару.

  • Х. караецца законам.

|| прыметнік: хабарніцкі.

хабаток назоўнік | мужчынскі род | спецыяльны тэрмін

  1. Тое, што і хобат (у 3 знач.).

  2. Орган ссання ў членістаногіх жывёл у выглядзе выцягнутага ў трубку ротавага прыдатка.

|| прыметнік: хабатковы.

хавальнік назоўнік | мужчынскі род

  1. Той, хто хавае што-н., кладзе ў невядомае для іншых месца.

  2. Службовая асоба ў музеях, бібліятэках і пад., якая зберагае, захоўвае што-н.

    • Х. рукапісаў.

|| жаночы род: хавальніца.

хавацца дзеяслоў | незакончанае трыванне

  1. Забірацца куды-н., каб іншыя не бачылі, не маглі знайсці.

    • Партызаны хаваліся ў лясах.
    • Х. за шафу.
  2. пераноснае значэнне: Ухіляцца ад чаго-н.

    • Х. ад работы.
  3. пераноснае значэнне: Рабіць што-н. так, каб быць незаўважаным.

    • Х. са сваімі намерамі ад суседзяў.
  4. Быць заслоненым чым-н.

    • За горкай хавалася хатка.
  5. Знаходзіцца, захоўвацца дзе-н. (размоўнае).

    • Адзенне і палотны хаваліся ў скрыні.
  6. Зберагацца на пэўны выпадак.

    • На жніво заўсёды хавалася сала.

|| закончанае трыванне: схавацца.