Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

фібра1 назоўнік | жаночы род

  1. Жылка, нерв (устарэлае).

  2. пераноснае значэнне: Ужыв. ў некаторых выразах з займеннікам «увесь» у значэнні ўся істота (чалавека), сукупнасць усіх сіл (кніжнае).

    • Ненавідзець усімі фібрамі душы (вельмі ненавідзець).

|| прыметнік: фіброзны.

фібра2 назоўнік | жаночы род | спецыяльны тэрмін

Гнуткая моцная папяровая маса, апрацаваная хімічным спосабам і спрасаваная, якая замяняе скуру пры вырабе чамаданаў і пад., а таксама з’яўляецца ізаляцыйным матэрыялам.

|| прыметнік: фібравы.

  • Ф. чамадан.

фіброма назоўнік | жаночы род | спецыяльны тэрмін

Дабраякасная пухліна з валакністай злучальнай тканкі.

|| прыметнік: фібромны і фібраматозны.

фіга1 назоўнік | жаночы род | размоўнае

Тое, што і дуля (у 2 знач.).

  • Фіга з маслам; фіга на талерцы (размоўнае) — нічога, зусім нічога.

фіга2 назоўнік | жаночы род

Фігавае дрэва, а таксама плод гэтага дрэва.

|| прыметнік: фігавы.

  • Фігавае дрэва (дрэва сямейства тутавых, плады якога зрастаюцца ў шарападобныя ўтварэнні, вядомыя пад назвамі фіга, інжыр, вінная ягада).

фігляр назоўнік | мужчынскі род

  1. Фокуснік, акрабат (устарэлае).

  2. пераноснае значэнне: Пра чалавека, які імкнецца прыцягнуць да сябе ўвагу крыўляннем, жартамі (размоўнае).

|| прыметнік: фіглярскі.

фіглярнічаць дзеяслоў | размоўнае | незакончанае трыванне

Тое, што і фіглярыць.

фіглярства назоўнік | ніякі род | размоўнае

Паводзіны фігляра або выхадка фігляра (у 2 знач.).

фіглярыць дзеяслоў | размоўнае | незакончанае трыванне

Займацца фіглярствам.

фіглі-міглі назоўнік | размоўнае

Жарты, хітрыкі, якія-н. незразумелыя і непрыстойныя прыёмы для дасягнення чаго-н.

  • Ведаю я вашы фіглі-міглі, не пройдзе!