Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

фыркаць дзеяслоў | незакончанае трыванне

  1. З шумам выпускаць паветра з ноздраў.

    • Конь фыркае.
  2. З шумам, з перарывамі выпускаць газ, пару.

    • Кран фыркае.
  3. пераноснае значэнне: Выказваць незадаволенасць чым-н. (размоўнае).

    • Усім незадаволены, на ўсіх фыркае.

|| аднакратны дзеяслоў: фыркнуць.

|| назоўнік: фырканне.