Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

фтор назоўнік | мужчынскі род

Хімічны элемент, бясколерны газ з ядавітым пахам.

|| прыметнік: фторысты.

фтызіятр назоўнік | мужчынскі род

Спецыяліст па фтызіятрыі.

фтызіятрыя назоўнік | жаночы род

Раздзел медыцыны, які вывучае туберкулёз, метады яго лячэння і папярэджання.

|| прыметнік: фтызіятрычны.