Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

фрагмент назоўнік | мужчынскі род | кніжнае

  1. Урывак якога-н. тэксту, мастацкага, музычнага твора.

    • Ф. з оперы «Дзяўчына з Палесся».
  2. Абломак, рэшткі старажытнага твора мастацтва.

фрагментальны назоўнік | жаночы род | кніжнае

  1. Які з’яўляецца фрагментам (у 2 знач.), захаваўся ў выглядзе абломкаў, рэшткаў.

  2. пераноснае значэнне: Няпоўны, урывачны.

    • Ф. даклад.

|| назоўнік: фрагментарнасць.

фраза назоўнік | жаночы род

  1. Закончанае выказванне.

    • Кароткая ф.
  2. Напышлівы выраз, якім прыкрываецца беднасць, ілжывасць зместу.

    • Не даклад, а пустыя фразы.
  3. У музыцы: рад гукаў або акордаў, якія ўтвараюць невялікую, адносна закончаную частку музычнай тэмы, мелодыі.

|| прыметнік: фразавы.

  • Ф. акцэнт.

фразеалагізм назоўнік | мужчынскі род

Устойлівае спалучэнне слоў, якое характарызуецца пастаянным лексічным саставам, устойлівай граматычнай будовай і вядомым для носьбітаў дадзенай мовы значэннем (у большасці выпадкаў — пераносна-вобразным), напр. даць дуба, застацца з носам.

фразеалогія назоўнік | жаночы род

  1. Раздзел мовазнаўства — навука аб фразеалагізмах і ідыёмах.

  2. Сукупнасць фразеалагізмаў.

    • Ф. твораў Я.Коласа.
  3. Прыгожыя, напышлівыя выразы, фразы.

|| прыметнік: фразеалагічны.

  • Ф. слоўнік.

фразёр назоўнік | мужчынскі род

Чалавек, які любіць фразу (у 2 знач.), напышлівыя, пустыя прамовы.

|| жаночы род: фразёрка.

|| прыметнік: фразёрскі.

фразёрства назоўнік | ніякі род

Пустаслоўе, любоў, схільнасць да фразы (у 2 знач.).

фразёрстваваць дзеяслоў | незакончанае трыванне

Займацца фразёрствам.

фразіраваць дзеяслоў | спецыяльны тэрмін | незакончанае трыванне

Выдзяляць у вымаўленні або выкананні выразныя месцы фраз (у 3 знач.).

|| назоўнік: фразіроўка.

фрак назоўнік | мужчынскі род

Парадны мужчынскі сурдут з выразанымі спераду поламі і доўгімі вузкімі фалдамі ззаду.

|| прыметнік: фрачны.