Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

фокстэр’ер назоўнік | мужчынскі род

Невялікі сабака з пароды тэр’ераў, з якім палююць на лісіц, барсукоў і іншых невялікіх звяроў, што жывуць у норах.

фокус1 назоўнік | мужчынскі род

  1. Пункт перасячэння адбітых або праломленых прамянёў, якія падаюць на аптычную сістэму паралельным пучком.

  2. Пункт, у якім прадмет, што фатаграфуецца або разглядаецца пры дапамозе аптычнага прыбора, мае найлепшую рэзкасць, выразнасць.

    • Навесці лінзы на ф.
  3. Ачаг запаленчага працэсу ў арганізме (спецыяльны тэрмін).

    • Ф. у лёгкіх.
  4. пераноснае значэнне: Цэнтр якіх-н. з’яў, уласцівасцей, падзей (кніжнае).

|| прыметнік: факальны і фокусны.

фокус2 назоўнік | мужчынскі род

  1. Лоўкі прыём, заснаваны на абмане зроку, увагі пры дапамозе хуткага і ўмелага руху, спрыту.

    • Дзіўны ф.
  2. пераноснае значэнне: Лоўкая хітрасць.

  3. звычайна; пераноснае значэнне: Капрызы, прычуды (размоўнае).

    • Вечныя фокусы з ядой.

|| прыметнік: фокусны.

  • Фокуснае мастацтва.

фокуснік назоўнік | мужчынскі род

Артыст, які паказвае фокусы 2 (у 1 знач.).

|| жаночы род: фокусніца.

|| прыметнік: фокусніцкі.

фокуснічаць дзеяслоў | незакончанае трыванне

  1. Рабіць што-н. не так, як трэба.

    • Вы зноў фокуснічаеце!
  2. Займацца якімі-н. хітрасцямі, выдумкамі.

|| назоўнік: фокуснічанне.

фольга назоўнік | жаночы род

Вельмі тонкі металічны ліст, ужываецца ў вытворчасці люстэркаў, для упакоўкі харчовых прадуктаў і пад.

|| прыметнік: фольгавы.

фон1 назоўнік | мужчынскі род

  1. Асноўны колер, тон, на якім пішацца карціна ці малюецца што-н.

    • Чырвоны ф.
  2. Задні план карціны, а таксама ўвогуле задні план чаго-н., тое, на чым што-н. бачыцца, вылучаецца.

    • Караблі на фоне вячэрняга неба.
  3. пераноснае значэнне: Агульныя ўмовы, абставіны, у якіх што-н. адбываецца (кніжнае).

    • На фоне цяперашніх міжнародных падзей.

|| прыметнік: фонавы.

фон2 назоўнік | мужчынскі род | спецыяльны тэрмін

Адзінка ступені гучнасці.

фона прыстаўка

Першая частка складаных слоў са знач.:

  • 1) які мае адносіны да гукаў, напр. фонаграфаванне, фонаграфаваць, фонаэлектракардыяграма;
  • 2) які мае адносіны да фанетыкі, фаналогіі, напр. фонамарфалогія, фонахрэстаматыя.

фонд назоўнік | мужчынскі род

  1. Грашовыя сродкі.

    • Ф. заработнай платы.
    • Залаты ф. (таксама пераноснае значэнне: лепшая частка чаго-н.).
  2. Рэсурсы, запасы чаго-н.

    • Насенны ф.
    • Жыллёвы ф.
  3. множны лік: Працэнтныя, каштоўныя паперы (спецыяльны тэрмін).

    • Банкаўскія фонды.

|| прыметнік: фондавы.