Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

феадал назоўнік | мужчынскі род

Пры феадалізме: прадстаўнік пануючага класа, памешчык-прыгоннік, які эксплуатуе прыгонных сялян.

феадалізм назоўнік | мужчынскі род

Грамадска-эканамічная фармацыя, якая існавала перад капіталізмам і характарызавалася наяўнасцю двух асноўных класаў — феадалаў і залежных ад іх прыгонных сялян.

|| прыметнік: феадальны.

федэралізм назоўнік | мужчынскі род

  1. Дзяржаўны лад, заснаваны на прынцыпах федэрацыі.

  2. Палітычны рух за ўстанаўленне такога ладу.

|| прыметнік: федэралісцкі.

федэраліст назоўнік | мужчынскі род

Прыхільнік федэралізму.

|| жаночы род: федэралістка.

федэрацыя назоўнік | жаночы род

  1. Саюзная дзяржава, якая складаецца з дзяржаў, што аб’ядналіся, або дзяржаўных утварэнняў, што захоўваюць пэўную юрыдычную і палітычную самастойнасць; адпаведная форма дзяржаўнага ўладкавання.

    • Расійская Федэрацыя.
  2. Саюз асобных таварыстваў, арганізацый.

    • Шахматная ф.

|| прыметнік: федэратыўны і федэральны.

  • Федэратыўная дзяржава.
  • Федэратыўная Рэспубліка Германіі.
  • Федэратыўная адзінка.
  • На федэратыўных пачатках.
  • Федэральны канцлер.

феерверк назоўнік | мужчынскі род

Каляровыя агні ў паветры, якія атрымліваюцца пры спальванні разнастайных парахавых сумесей у час розных святаў, урачыстасцей і пад.

  • Святочны ф.
  • Ф. слоў (пераноснае значэнне: пра лішняе мнагаслоўе).

|| прыметнік: феерверачны.

феерверкер назоўнік | мужчынскі род

У царскай Расіі: унтэр-афіцэр артылерыі.

феерычны прыметнік

  1. гл. феерыя.

  2. Казачны, чароўны, як у феерыі.

    • Феерычнае відовішча.

|| назоўнік: феерычнасць.

феерыя назоўнік | жаночы род

  1. Тэатральнае або цыркавое прадстаўленне з казачным сюжэтам, раскошнымі дэкарацыямі і рознымі сцэнічнымі эфектамі.

  2. пераноснае значэнне: Чароўнае, казачнае відовішча.

|| прыметнік: феерычны.

  • Феерычныя эфекты.

фелах назоўнік | мужчынскі род

Селянін-земляроб у арабскіх краінах.

|| прыметнік: фелахскі.