Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

уява назоўнік | жаночы род | размоўнае

  1. Тое, што і ўяўленне.

    • Перад ім ва ўяве прамільгнулі знаёмыя вобразы.
    • Не мець уявы пра што-н.
  2. Напамінак, вобраз, прымета.

    • Уявы вясны.

уявіцца дзеяслоў | закончанае трыванне

Узнікнуць ва ўяўленні або (безасабовая форма) здацца, паказацца.

  • Яму ўявілася будучае.
  • Мне ўявілася, што наперадзе — абрыў.

|| незакончанае трыванне: уяўляцца.

уявіць дзеяслоў | закончанае трыванне

  1. У думках скласці вобраз каго-, чаго-н.

    • У. рысы дарагога чалавека.
  2. Палічыць, дапусціць.

    • Я не мог у., што ў нас магло адбыцца такое.
  3. заг. у знач. пабочн. слова уяві, уяві сабе. Ужыв. для падкрэслівання чаго-н. дзіўнага, цікавага.

|| незакончанае трыванне: уяўляць.

уяўленне назоўнік | ніякі род

  1. Стварэнне ў думках вобраза каго-, чаго-н. ці ўзнаўленне ў свадомасці атрыманых раней успрыманняў, а таксама канкрэтны вобраз прадмета ці з’явы, які раней уздзейнічаў на органы пачуццяў, а ў гэты момант непасрэдна не ўспрымаецца свядомасцю.

    • Ва ўяўленні паўсталі эпізоды вайны.
    • Зрокавыя ўяўленні.
  2. Псіхічны працэс, які заключаецца ў стварэнні новых вобразаў на аснове ўжо наяўных шляхам іх пераўтварэння (спецыяльны тэрмін); творчая фантазія.

    • У. мастака.
  3. Разуменне, веданне чаго-н.

    • Не мець ніякага ўяўлення пра што-н.
    • Скласці сабе ў. пра што-н.

уяўны прыметнік

  1. Які існуе ва ўяўленні або мажлівы тэарэтычна.

    • Уяўная небяспека.
    • Уяўная лінія.
  2. уяўны лік — у матэматыцы: квадратны корань з адмоўнага ліку.

|| назоўнік: уяўнасць.