Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

уюк назоўнік | мужчынскі род

Упакаваная паклажа, якая перавозіцца на спіне жывёлы, а таксама сумка для такой паклажы.

уюн назоўнік | мужчынскі род

  1. Невялікая вельмі рухавая рыба з падоўжаным чэрвепадобным целам і дробнай луской.

  2. пераноснае значэнне: Пра рухавага, жвавага чалавека, звярка або пра праныру, лаўкача.

    • Віцца ўюном.
    • Гэты ў. заўсёды выкруціцца.

|| прыметнік: уюновы.

уюрок назоўнік | мужчынскі род

Невялікая паўночная таежная птушка.

|| прыметнік: уюрковы.

  • Сямейства ўюрковых (назоўнік).

уючны прыметнік

Які служыць, прызначаны для перавозкі ўюкаў.

  • Уючная жывёла.

уючыць дзеяслоў | незакончанае трыванне

Класці ўюкам або нагружаць уюкам.

  • У. паклажу на вярблюда.

|| закончанае трыванне: наўючыць.