Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

ушанаванне назоўнік | ніякі род

  1. гл. ушанаваць.

  2. Урачыстасці ў гонар юбіляра і пад.

    • У. ветэранаў працы.

ушанаваць дзеяслоў | закончанае трыванне

  1. Выказаць пашану, павагу каму-, чаму-н.

    • У. чыю-н. памяць.
    • У. сваёй прысутнасцю.
    • У. памяць мінутным маўчаннем.
  2. Урачыста павіншаваць у сувязі з чым-н.

    • У. юбіляра.

|| незакончанае трыванне: ушаноўваць.

|| назоўнік: ушаноўванне.

|| назоўнік: ушанаванне.

  • Ваенныя ўшанаванні.

ушасцярых прыслоўе

Колькасцю ў шэсць асоб (рознага полу) або істот (ніякага роду).

  • Ехаць у.

ушасцёх прыслоўе

У колькасці шасці чалавек (толькі пра мужчын або толькі пра жанчын).

  • Дояць кароў на ферме ў.

ушкуй назоўнік | мужчынскі род

Старадаўняя пласкадонная лодка з парусамі і вёсламі.

ушморгнуць дзеяслоў | закончанае трыванне

Шморгаючы, уцягнуць у сярэдзіну чаго-н.

  • У. шнуркі ў чаравікі.

|| незакончанае трыванне: ушморгваць.

ушрубаваць дзеяслоў | закончанае трыванне

Вярчэннем увесці ў сярэдзіну чаго-н.

  • У. шрубу ў дзвярную ручку.

|| незакончанае трыванне: ушрубоўваць.

уштурхнуць дзеяслоў | закончанае трыванне

Штурхнуўшы, прымусіць увайсці, штуршком упіхнуць куды-н.

  • У. падсвінка ў катух.

|| незакончанае трыванне: уштурхваць і уштурхоўваць.

ушчаміцца дзеяслоў | закончанае трыванне

Аказацца заціснутым, зашчэмленым з двух бакоў.

  • Парася ўшчамілася ў плот.
  • У. ў пастку (таксама пераноснае значэнне: апынуцца ў цяжкім становішчы).

|| незакончанае трыванне: ушчамляцца і ушчэмлівацца.

ушчаміць дзеяслоў | закончанае трыванне

  1. Сціснуўшы, зашчаміць.

    • У. палец ў дзверы.
  2. пераноснае значэнне: Абмежаваць у чым-н.

    • У. каго-н. у правах.
    • У. самалюбства.
  3. пераноснае значэнне: Паставіць у няёмкае становішча.

|| незакончанае трыванне: ушчамляць і ушчэмліваць.