Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

уцалелы прыметнік

Які ўцалеў, захаваўся.

  • У. дом.

уцалець дзеяслоў | закончанае трыванне

Застацца цэлым, непашкоджаным.

  • Дом уцалеў пасля бамбардзіровак.

уцаніць дзеяслоў | закончанае трыванне

Знізіць цану на што-н.

  • У. тавар.

|| незакончанае трыванне: уцэньваць.

|| назоўнік: уцэнка.

|| прыметнік: уцэначны.

уцерці дзеяслоў | закончанае трыванне

  1. Націраючы, заставіць увабрацца.

    • У. мазь.
  2. Выцерці, абцерці.

    • У. слёзы.
    • У. нос каму-н. (таксама пераноснае значэнне: аказацца наперадзе, паказаць яўную перавагу ў чым-н.).

|| незакончанае трыванне: уціраць.

|| назоўнік: уціранне.

уцерціся дзеяслоў | закончанае трыванне

  1. Увабрацца пры націранні.

    • Мазь добра ўцерлася.
  2. Выцерці сабе твар.

    • У. ручніком.
  3. пераноснае значэнне: Праціснуўшыся, увайсці (размоўнае).

    • У. ў гушчу натоўпу.
  4. пераноснае значэнне: Пранікнуць куды-н. пры дапамозе хітрыкаў, нядобрых прыёмаў і пад. (размоўнае).

    • У. ў калектыў.
    • У. ў давер’е да каго-н.

|| незакончанае трыванне: уцірацца.

|| назоўнік: уціранне.

уцеха назоўнік | жаночы род

  1. Забава, задавальненне.

    • Дзіцячыя ўцехі.
  2. Той, хто (або тое, што) прыносіць радасць, задавальненне.

    • Толькі ў працы і знаходзіш уцеху.

уцечка назоўнік | жаночы род

Страта ў выніку выцякання, рассыпання.

  • У. вады.
  • У. зерня.
  • У. інфармацыі (пераноснае значэнне).
  • У. мазгоў (пераноснае значэнне: эміграцыя вучоных, спецыялістаў, творчых работнікаў ці пераход іх у іншую сферу дзейнасці ў сваёй краіне).

уцешны прыметнік

Які прыносіць уцеху, радасны, прыемны.

  • Уцешныя моманты жыцця.
  • Уцешная мелодыя.

|| назоўнік: уцешнасць.

уцешыць дзеяслоў | закончанае трыванне

Спагадай, спачуваннем палегчыць каму-н. гора, цяжкае становішча; парадаваць, абрадаваць чым-н.

  • У. дзіця.
  • Яе пісьмо нас уцешыла.

|| незакончанае трыванне: уцяшаць.

|| зваротны стан: уцешыцца.

|| незакончанае трыванне: уцяшацца.

|| назоўнік: уцяшэнне.

уцэліць дзеяслоў | закончанае трыванне

Страляючы, кідаючы або ўдараючы, папасці ў каго-, што-н.

  • Камень уцэліў яму ў патыліцу.
  • У. каменем у акно.