Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

ус прыстаўка

Ужыв. замест «уз…» перад глухімі зычнымі, напр. ускінуць, уссесці.

усадзіць дзеяслоў | закончанае трыванне

  1. Уваткнуць з сілай (а таксама трапіць снарадам, куляй у што-н.; размоўнае).

    • У. рыдлёўку ў зямлю.
    • У. кулю ў лоб.
  2. Усунуць унутр чаго-н.

    • У. руку ў ваду.
  3. Прымусіць або памагчы сесці.

    • У. гасцей.
  4. Прапанаваць сесці, даўшы які-н. занятак, прымусіць рабіць што-н.

    • У. за піяніна.
    • У. чытаць.
  5. Пасадзіць пячыся (размоўнае).

    • У. хлеб у печ.
  6. Саджаючы (расліны), заняць якую-н. прастору.

    • У. градку кветкамі.
  7. пераноснае значэнне: Расходаваць, патраціць (сродкі, грошы; размоўнае).

    • У. многа грошай у будаўніцтва.

|| незакончанае трыванне: усаджваць.

|| назоўнік: усаджванне і усадка.

усадка назоўнік | жаночы род

  1. гл. усадзіць.

  2. Памяншэнне ў аб’ёме, памеры пры ўсыханні, застыванні, ушчыльненасці (спецыяльны тэрмін).

    • У. бетону.
    • У. тканіны.

усачыць дзеяслоў | закончанае трыванне

  1. Сочачы за кім-, чым-н., паспець заўважыць што-н.

    • За падзеямі не ў.
  2. Назіраючы, не дапусціць чаго-н. непажаданага, утрымаць ад непажаданых учынкаў.

    • У. за дзіцем.

усвядоміць дзеяслоў | закончанае трыванне

Поўнасцю зразумець што-н., уразумець.

  • У. неабходнасць чаго-н.
  • У. сабе ўсе акалічнасці справы.

|| незакончанае трыванне: усведамляць і усвядомліваць.

|| назоўнік: усведамленне.

усе прыстаўка

Першая частка складаных слоў у знач. які ахоплівае ўсіх, распаўсюджваецца на ўсіх; абазначае паўнату якасці, выражаную другой часткай слова, адпавядае па знач. займенніку увесь (уся), усе, напр. усеагульны, усебаковы, усенародны.

усеагульны прыметнік

Які мае адносіны да ўсіх, распаўсюджваецца на ўсе.

  • Усеагульнае выбарчае права.
  • Усеагульнае навучанне.
  • Курс усеагульнай гісторыі.

|| назоўнік: усеагульнасць.

усебаковы прыметнік

Які ахоплівае, разглядае што-н. з усіх бакоў, падрабязны.

  • У. разгляд справы.
  • Усебакова (прыслоўе) абмеркаваць пытанне.

|| назоўнік: усебаковасць.

усебеларусы прыметнік

Які мае адносіны да ўсёй Беларусі.

уседзець дзеяслоў | закончанае трыванне

Застацца сядзець, утрымацца ад таго, каб устаць.

  • Хлопчык хвіліны на месцы не ўседзіць.
  • Хіба ў такую пагоду ўседзіш у хаце.
  • Ледзь уседзеў на месцы ад нечаканасці.
  • На гэтай пасадзе ён доўга не ўседзеў (пераноснае значэнне).