Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

ура выклічнік

Баявы вокліч войск пры атацы, а таксама вокліч, які выражае захапленне, адабрэнне.

На ўра —

  • 1) рашучай атакай ці ў рашучую атаку з крыкамі «ура»;
  • 2) пераноснае значэнне з энтузіязмам, горача (размоўнае).
    • Прапанова прайшла на ўра;
  • 3) пераноснае значэнне не падрыхтаваўшыся, з надзеяй на выпадковы поспех (размоўнае).
    • Дзейнічаць на ўра.

ура-патрыятызм назоўнік | мужчынскі род

Паказны і шумны патрыятызм.

|| прыметнік: ура-патрыятычны.

урабіцца дзеяслоў | размоўнае | закончанае трыванне

Вымазацца, упэцкацца ў што-н.

  • Дзе ты гэтак урабіўся?

|| незакончанае трыванне: уроблівацца.

урабіць дзеяслоў | размоўнае | закончанае трыванне

  1. Падрыхтаваць (зямлю) для пасеву, абрабіць.

    • У. агарод.
  2. Вымазаць, упэцкаць.

    • У. рукі ў гразь.
  3. Уставіць унутр, замацаваўшы.

    • У. замок у дзверы.
  4. Уплесці вязаннем.

    • У. пяту ў панчоху.

|| незакончанае трыванне: урабляць і уробліваць.

|| назоўнік: ураблянне і уробліванне.

ураган назоўнік | мужчынскі род

Вецер разбуральнай сілы.

  • Па лесе прайшоў у.
  • У. вайны (пераноснае значэнне).
  • Пранесціся ўраганам (пераноснае значэнне: імкліва).

|| прыметнік: ураганны.

  • Вецер ураганнай сілы.
  • У. абстрэл (бесперапынны моцны на працягу значнага часу).

урад назоўнік | мужчынскі род

Вышэйшы выканаўчы і распарадчы орган дзяржаўнай улады ў краіне.

  • Беларускі ў.

|| прыметнік: урадавы.

  • Урадавая камісія.

ураджай назоўнік | мужчынскі род

  1. Колькасць збожжа, пладоў, раслін, якая ўрадзілася, вырасла.

    • Сабраць у.
    • Добры ў. садавіны.
  2. Вялікая колькасць збожжа, пладоў, раслін, якая ўрадзілася.

    • Калі добра ўзарэш, то і ў. збярэш (прыказка).
    • На дзяўчат у. (пераноснае значэнне: вельмі многа; жартаўлівае).

|| прыметнік: ураджайны.

  • Ураджайныя гатункі пшаніцы.

ураджайнасць назоўнік | жаночы род

Узровень ураджаю (у 1 знач.) з пэўнай плошчы пасеву.

  • Павелічэнне ўраджайнасці бульбы.

ураджэнец назоўнік | мужчынскі род

Чалавек родам з пэўнай мясцовасці, краіны і пад.

  • У. Случчыны.

|| жаночы род: ураджэнка.

урадзіцца дзеяслоў | закончанае трыванне

  1. Пра плады, злакавыя расліны і пад.: вырасці, паспець.

    • Добры авёс урадзіўся.
  2. Аказацца з якімі-н. якасцямі, асаблівасцямі ад нараджэння; нарадзіцца падобным на каго-н. (размоўнае).

    • Такім ён ужо ўрадзіўся.
    • У. ў бацьку.