Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

упад назоўнік | мужчынскі род

Да ўпаду (размоўнае) — да знямогі, поўнай страты сіл.

  • Танцы да ўпаду.

упадабаць дзеяслоў | размоўнае | закончанае трыванне

  1. Спадабаць, захапіцца чым-н.

    • У. новую работу.
  2. Прыйсціся да спадобы.

    • У. дзяўчыну.

упадак назоўнік | мужчынскі род

Стан аслаблення дзейнасці, змяншэння актыўнасці.

  • У. сіл.
  • Гаспадарка прыйшла ва ў.

упадаць дзеяслоў | незакончанае трыванне

  1. Уцякаць, улівацца (пра раку).

    • Сож упадае ў Днепр.
  2. Даглядаць каго-, што-н. (размоўнае).

    • Ён надта не ўпадае за гаспадаркай.
  3. Заляцацца да каго-н. (размоўнае).

    • У. за дзяўчынай.

|| назоўнік: упадзенне.

  • Пры ўпадзенні Палаты ў Дзвіну.

упадачны прыметнік

Такі, які бывае пры ўпадку ў грамадскім, культурным жыцці, пасіўна-безнадзейны.

  • Упадачная гаспадарка.
  • У. настрой.

|| назоўнік: упадачнасць.

упадзіна назоўнік | жаночы род

Паглыбленае месца, паглыбленне.

  • Вочная ў.

упадніцтва назоўнік | ніякі род | кніжнае

Упадніцкія настроі ў якой-н. галіне грамадскага жыцця.

|| прыметнік: упадніцкі.

упаковачны прыметнік

Які прызначаны, служыць для ўпакоўкі.

  • Унаковачная папера.

упакоўваць дзеяслоў | незакончанае трыванне

Тое, што і пакаваць.

упакоўка назоўнік | жаночы род

  1. гл. пакаваць.

  2. Матэрыял, якім пакуюць.

    • У. з цэлафану.