Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

унадзіцца дзеяслоў | закончанае трыванне

Тое, што і панадзіцца.

унаймы прыслоўе

У карыстанне за пэўную плату.

  • Здаць пакой у.

унакладку прыслоўе | размоўнае

Палажыўшы цукар у шклянку (у адрозненне ад упрыкуску).

  • Піць чай у.

унаравіць дзеяслоў | закончанае трыванне

Дагадзіць каму-н., зрабіўшы так, як трэба.

  • Усім не ўнаровіш.

унармаваць дзеяслоў | закончанае трыванне

Прывесці да нормы.

  • У. напісанне ўласных імён.

|| незакончанае трыванне: унармоўваць.

|| назоўнік: унармаванне.

унаследаваць дзеяслоў | закончанае трыванне

  1. гл. наследаваць.

  2. Атрымаць якую-н. уласцівасць, якасць ад бацькоў, ад папярэдніх пакаленняў.

    • У. характар бацькі.

унасіць дзеяслоў | закончанае трыванне

Унесці ўнутр усё, многае ў некалькі прыёмаў.

  • У. усе скрынкі ў склад.

унесці дзеяслоў | закончанае трыванне

  1. Прынесці ўнутр.

    • У. рэчы ў дом.
  2. Заплаціць.

    • У. плату.
  3. Перадаць на чыё-н. меркаванне.

    • У. прапанову ў прэзідыум.
  4. Уключыць, дабавіць.

    • У. змены ў праект пастановы.
    • У. кампост у глебу.
  5. Выклікаць, зрабіць.

    • У. жвавасць у размову.
    • У. разлад у сям’ю.

|| незакончанае трыванне: уносіць.

|| назоўнік: унясенне.

уночы (уначы) прыслоўе

Ноччу.

  • Прыехаць у.

унты назоўнік | мужчынскі і жаночы род

Высокія футравыя боты, якія носяць на поўначы.