Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

ужо прыслоўе

  1. прыслоўе: Указавае на канчатковасць, завершанасць чаго-н.

    • У. пайшоў.
    • Ты ў. не маленькая.
  2. прыслоўе: Нарэшце.

    • Супакойся ты ў.!
  3. часціца: ўзмацняльная. Ужыв. для падкрэслівання, акцэнтавання асобнага слова.

    • Не так у. дрэнна.
    • У. не раз яму казалі.

ужывальны прыметнік

Які часта, шырока ўжываецца, агульнапрыняты.

  • Ужывальнае слова.

|| назоўнік: ужывальнасць.

ужываны прыметнік

Які ўжо быў ва ўжытку.

  • Ужыванае адзенне.

ужывацца дзеяслоў | незакончанае трыванне

Быць ва ўжыванні, ужывальным.

|| назоўнік: ужыванне і ужытак.

  • Увайсці ва ўжыванне (ва ўжытак).
  • Выйсці з ужывання (ужытку).

ужывіць дзеяслоў | спецыяльны тэрмін | закончанае трыванне

Змясціць унутр жывога арганізма часова ці для прыжыўлення.

|| незакончанае трыванне: ужыўляць.

ужыцца дзеяслоў | закончанае трыванне

  1. Наладзіць згоднае жыццё з кім-н.

    • Не ўжыўся з суседзямі.
  2. Прывыкнуць да жыцця дзе-н., у якіх-н. умовах.

    • Не ў. на чужыне.
  3. Унікшы, асвоіцца з чым-н.

    • У. ў ролю (пра акцёра).

|| незакончанае трыванне: ужывацца.

  • Як можа ў адным чалавеку ў. нянавісць і любоў? (пераноснае значэнне).

ужыць1 дзеяслоў | закончанае трыванне

Змагчы жыць, пражыць дзе-н., з кім-н., ужыцца.

  • Там ніхто не ўжыве.

ужыць2 дзеяслоў | закончанае трыванне

Выкарыстаць, прымяніць што-н. для чаго-н.

  • У. новы метал.
  • У. незразумелае слова.
  • У. што-н. у ежу.
  • У. свае веды.

|| незакончанае трыванне: ужываць.

|| назоўнік: ужыванне і ужытак.

  • Рэчы хатняга ўжытку.

ужыўчывы прыметнік

Які ўмее ўжывацца (гл. ужыцца ў 1 знач.), ладзіць з другімі або ўласцівы такому чалавеку.

  • У. чалавек.
  • У. характар.

|| назоўнік: ужыўчывасць.