Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

уедлівы прыметнік

  1. Здольны глыбока пранікаць, уядацца ў што-н.

    • У. пах.
    • Уедлівая фарба.
  2. пераноснае значэнне: Які ўнікае ва ўсе дробязі, прыдзірлівы.

    • У. чалавек.
    • У. характар.

|| назоўнік: уедлівасць.

уежна безасабовая форма | выказнік

Дастаткова, багата ежы.

  • Хоць не ў., дык улежна (хоць не дастаткова яды, затое можна спакойна паляжаць; прыказка).

уезд назоўнік | мужчынскі род

  1. гл. уехаць.

  2. Месца, праз якое ўязджаюць куды-н.

    • Пры ўездзе ў вёску.

уесці дзеяслоў | закончанае трыванне

  1. (пераважна з адмоўем «не»), Пражаваць, з’есці.

    • Сала такое салёнае, што не ў.
  2. пераноснае значэнне: Укалоць заўвагай, рэплікай (размоўнае).

|| незакончанае трыванне: уядаць.

уесціся1 дзеяслоў | закончанае трыванне

Глыбока пранікнуць, упіцца ў што-н.

  • Вяроўка ўелася ў цела.
  • Пыл уеўся ў скуру.

|| незакончанае трыванне: уядацца.

уесціся2 дзеяслоў | размоўнае | закончанае трыванне

Прывыкнуць да якой-н. стравы, корму, пачаць добра есці і тлусцець.

  • Парсюк уеўся аж уставаць не хоча.

|| незакончанае трыванне: уядацца.

уехаць дзеяслоў | закончанае трыванне

  1. Едучы, трапіць, пранікнуць унутр.

    • У. у лес.
  2. Праехаць які-н. шлях (размоўнае).

    • За дзень уехалі сто кіламетраў.
  3. пераноснае значэнне: Увайсці ў што-н. мяккае, сыпучае; асесці, угрузнуць.

    • Хата ўехала ў зямлю.

|| незакончанае трыванне: уязджаць.

|| назоўнік: уезд.

|| прыметнік: уязны.

  • Уязная брама.