Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

удава назоўнік | жаночы род

Жанчына, у якой памёр муж.

|| прыметнік: удавіны.

  • Удавіная доля.

удаваць дзеяслоў | размоўнае | незакончанае трыванне

  1. гл. удаць.

  2. (пераважна са словамі «сябе», «з сябе»). Рабіць выгляд, прыкідвацца.

    • У. з сябе пакрыўджанага.

удавец назоўнік | мужчынскі род

Мужчына, у якога памерла жонка.

удавець дзеяслоў | незакончанае трыванне

Жыць удавой або ўдаўцом.

удакладненне назоўнік | ніякі род

  1. гл. удакладніць.

  2. Думка, падрабязнасць, дэталь, якія ўдакладняюць што-н.

    • Удакладненні да рэзалюцыі.

удакладніцца дзеяслоў | закончанае трыванне

Стаць больш дакладным.

  • Фармулёўкі ўдакладніліся.

|| незакончанае трыванне: удакладняцца.

удакладніць дзеяслоў | закончанае трыванне

Зрабіць больш дакладным.

  • У. спісы.

|| незакончанае трыванне: удакладняць.

|| назоўнік: удакладненне.

удалец назоўнік | мужчынскі род

Смелы, адважны чалавек.

удалечыню прыслоўе

На далёкую адлегласць.

  • Паглядзець у.

удалечыні прыслоўе

На значнай адлегласці, далёка.

  • У. цямнее лес.