Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

угаварыцца дзеяслоў | закончанае трыванне

  1. Загадзя дамовіцца пра што-н.; прыйсці да згоды ў выніку перагавораў.

    • У аб сустрэчы.
    • Угаварыліся, што збяромся ў нядзелю.
  2. Сказаць лішняе, прагаварыцца (размоўнае).

    • Чалавек угаварыўся, а потым паправіўся.

|| незакончанае трыванне: угаворвацца.

угаварыць дзеяслоў | закончанае трыванне

  1. Пераконваючы, схіліць да чаго-н.

    • У пайсці ў грыбы.
  2. Супакоіць, суцешыць.

    • У дзіця.

|| незакончанае трыванне: угаворваць.

|| назоўнік: угаворванне і угавор.

  • Не паддавацца ніякім угаворам.

угавор назоўнік | мужчынскі род

  1. гл. угаварыць.

  2. Узаемная дамоўленасць пра што-н.

    • Дзейнічаць па ўгавору (як дамовіліся).
    • У даражэй за грошы (прыказка).

угадаць дзеяслоў | закончанае трыванне

  1. Выказаць правільнае меркаванне пра што-н. па якіх-н. прыметах, здагадацца.

    • У чый-н. настрой.
  2. Раскрыць, распазнаць сэнс, сутнасць каго-, чаго-н. (размоўнае).

    • Мы ўгадалі выкапаць калодзеж у добрым месцы.
  3. Выпадкова даць правільны адказ.

|| незакончанае трыванне: угадваць.

|| назоўнік: угадванне.

угадзіць дзеяслоў | закончанае трыванне

Тое, што і дагадзіць.

угайдацца дзеяслоў | размоўнае | закончанае трыванне

Ад гайданкі прыйсці ў хваравіты або санлівы стан.

  • Угайдаўся ў верталёце.

|| незакончанае трыванне: угойдвацца.

угалоп прыслоўе

Самым хуткім алюрам, галопам.

  • Пусціць каня ў.

угаманіцца дзеяслоў | размоўнае | закончанае трыванне

Супакоіцца, уціхнуць.

  • Гракі доўга не маглі ў.
  • Мяцеліца к вечару ўгаманілася.

|| незакончанае трыванне: угамоньвацца.

угаманіць дзеяслоў | размоўнае | закончанае трыванне

Супакоіць, суняць.

  • У гарлапана.

|| незакончанае трыванне: угамоньваць.

угамон назоўнік | мужчынскі род

Угамону няма на каго (што) (размоўнае) — хто-н. не можа ўгаманіцца, супакоіцца.