убавіцца дзеяслоў | закончанае трыванне
Зменшыцца, скараціцца.
- У. ў вазе.
- Вады ў студні ўбавілася.
|| незакончанае трыванне: убаўляцца.
|| назоўнік: убаўленне і убаўка.
убавіцца дзеяслоў | закончанае трыванне
Зменшыцца, скараціцца.
|| незакончанае трыванне: убаўляцца.
|| назоўнік: убаўленне і убаўка.
убаку прыслоўе
У некаторым аддаленні ад каго-, чаго-н.
пераноснае значэнне: Па-за асноўным напрамкам дзейнасці, па-за агульным шляхам развіцця.
убараніцца дзеяслоў | размоўнае | закончанае трыванне
Абараніць сябе ад нападу, замаху, варожых дзеянняў; засцерагчы сябе ад небяспекі, шкоды і пад.
убараніць дзеяслоў | размоўнае | закончанае трыванне
Абараніць ад нападу, замаху, варожых дзеянняў; засцерагчы ад небяспекі, шкоды і пад.
убегчы дзеяслоў | закончанае трыванне
Пранікнуць куды-н. бягом
|| незакончанае трыванне: убягаць.
уберагчы дзеяслоў | закончанае трыванне
Зберагчы, захаваць у цэласці, ахаваць ад чаго-н. небяспечнага, непажаданага.
|| незакончанае трыванне: уберагаць.
|| зваротны стан: уберагчыся.
|| незакончанае трыванне: уберагацца.
ублытацца дзеяслоў | закончанае трыванне
у што. Заблытацца ў чым-н.
чым. Абвязацца, абматацца чым-н.
пераноснае значэнне, у што і без дапаўнення. Умяшацца, увязацца ў што-н. (размоўнае неадабральнае).
|| незакончанае трыванне: ублытвацца.
ублытаць дзеяслоў | закончанае трыванне
гл. блытаць.
каго-што ў што. Заблытаць у чым-н. З. каго-што чым. Увязаць, абматаць чым-н.
|| незакончанае трыванне: ублытваць.
убогі прыметнік
Надта бедны, жабрацкі.
Які мае калецтва, фізічны недахоп (размоўнае).
|| назоўнік: убогасць.
убок прыслоўе
Управа або ўлева ад чаго-н.