Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

тэа прыстаўка

Першая частка складаных слоў са знач. які мае адносіны да тэатра, напр. тэаагляд, тэарэвю.

тэагонія назоўнік | мужчынскі род

Міфы аб паходжанні і радаслоўнай багоў.

тэадаліт назоўнік | мужчынскі род

Геадэзічны і астранамічны вугламерны інструмент.

|| прыметнік: тэадалітны.

тэакратыя назоўнік | жаночы род

Форма кіравання, пры якой палітычная ўлада належыць духавенству.

|| прыметнік: тэакратычны.

тэалогія назоўнік | жаночы род

Тое, што і багаслоўе.

|| прыметнік: тэалагічны.

тэарэма назоўнік | жаночы род

Матэматычнае палажэнне, правільнасць якога ўстанаўліваецца доказам.

тэарэтызаваць дзеяслоў | незакончанае трыванне

  1. Займацца тэарэтычнымі пытаннямі, ствараць тэорыю (у 1 і 2 знач.).

  2. Абстрактна разважаць на тэарэтычныя тэмы без карысці для справы.

|| назоўнік: тэарэтызаванне.

тэарэтык назоўнік | мужчынскі род

  1. Чалавек, які займаецца тэарэтычнымі пытаннямі ў якой-н. галіне ведаў.

    • Фізік-т.
  2. Чалавек з тэарэтычным (у 3 знач.) складам розуму.

тэарэтычны прыметнік

  1. гл. тэорыя.

  2. Які мае адносіны да тэорыі, заснаваны на тэорыі.

    • Т. семінар.
  3. Схільны, здольны да занятку тэорыяй.

    • Т. розум.

|| назоўнік: тэарэтычнасць.

тэасоф назоўнік | мужчынскі род

Прыхільнік, паслядоўнік тэасофіі.

|| жаночы род: тэасофка.