Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

тхараня (тхаранё) назоўнік | ніякі род

Дзіцяня тхара.

тхлань назоўнік | жаночы род | размоўнае

  1. Балоцістае месца.

    • Конь разам з коннікам праваліўся ў т.
  2. Гніль, цвіль, сырасць.

    • Патыхала тхланню.

тхло назоўнік | ніякі род | размоўнае

Тое, што і тхліна.

  • З балот цягнула тхлом.

тхліна назоўнік | жаночы род

Тухлы, гнілы пах.

  • Тхлінаю пахне.

тхнуць дзеяслоў | безасабовая форма | незакончанае трыванне

Несці, патыхаць, перадавацца па паветры (пра пахі).

  • З пограба тхнула сырасцю.

тхор назоўнік | мужчынскі род

Драпежная млекакормячая жывёліна сямейства куніцавых з каштоўным футрам, а таксама футра гэтай жывёліны.

|| прыметнік: тхаровы і тхарыны.

  • Тхаровае футра.
  • Тхарыная нара.