Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

трава1 назоўнік | жаночы род

Расліна з аднагадовымі зялёнымі неадзеравянелымі парасткамі і сцяблом.

  • Трава травой (размоўнае неадабральнае) — пра нясмачную яду.

|| памяншальная форма: траўка і травіца.

|| прыметнік: травяны.

трава2 прыстаўка

Першая частка складаных слоў, якая адпавядае па значэнню слову трава, напр. травакосны, травасеянне, травасумесь.

траваедны прыметнік

Які корміцца расліннай ежай (пра жывёл).

  • Траваедныя жывёлы.

траваполле назоўнік | ніякі род

Севазварот з перыядычным травасеяннем на полі для аднаўлення ўрадлівасці глебы.

|| прыметнік: травапольны.

  • Т. севазварот.

травасеянне назоўнік | ніякі род

Сеянне кармавых траў.

  • Палявое т.

травастой назоўнік | мужчынскі род

Травяное покрыва лугоў, сенакосу, пашы.

травень назоўнік | мужчынскі род

Устарэлая назва месяца мая.

|| прыметнік: травеньскі.

траверз назоўнік | мужчынскі род | спецыяльны тэрмін

Напрамак, перпендыкулярны курсу судна, самалёта.

|| прыметнік: траверзны.

траверс1 назоўнік | мужчынскі род | спецыяльны тэрмін

  1. Папярочнае прыкрыццё (насып) у акопах, траншэях, прызначанае для засцярогі ад агню з флангаў.

  2. Папярочная дамба, якая ідзе ад берага да сярэдзіны ракі.

|| прыметнік: траверсны.

траверс2 назоўнік | мужчынскі род | спецыяльны тэрмін

Пераход альпіністаў па маршруце, які праходзіць па грэбені горнага хрыбта і злучае некалькі вяршынь.

|| прыметнік: траверсны.

  • Т. маршрут.