Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

тлен назоўнік | мужчынскі род | устарэлае

  1. Тленне, гніенне, распад.

  2. Тое, што разбураецца ці разбурылася.

  3. пераноснае значэнне: Тое, што недаўгавечна, не мае сапраўднай каштоўнасці.

тленны прыметнік | устарэлае

Які разбураецца; часовы, не вечны.

|| назоўнік: тленнасць.

тлець (тлецца) дзеяслоў | незакончанае трыванне

  1. Гніючы, разбурацца; трухлець, парахнець.

    • Тлее апалае лісце.
  2. Гарэць без полымя; слаба падтрымліваць гарэнне.

    • Асіна не гарыць, а тлее.
  3. пераноснае значэнне: Існаваць скрыта, слаба праяўляцца дзе-н. (пра жыццё, пачуцці і пад.).

    • У душы тлела надзея.

|| назоўнік: тленне.

тло назоўнік | ніякі род | размоўнае

Тое, што сатлела, спарахнела, згніло; тлен, прах, попел.

тлум назоўнік | мужчынскі род | размоўнае

  1. Адурэнне, замарачэнне.

    • Нейкі т. у галаве.
  2. Шум, гоман, сумятня.

    • У пакоі стаяў т., усе нешта крычалі.

тлумач назоўнік | мужчынскі род | устарэлае

Перакладчык (звычайна для вуснага перакладу ў часе размовы, перагавораў).

тлумачальны прыметнік

Які заключае ў сабе тлумачэнне, трактоўку чаго-н.

  • Т. слоўнік беларускай мовы.

тлумачальнік назоўнік | мужчынскі род

Той, хто займаецца тлумачэннем, трактоўкай чаго-н.

  • Т. сноў.

тлумачыць дзеяслоў | незакончанае трыванне

  1. Даваць якое-н. тлумачэнне чаму-н.

    • Т. пастанову.
    • Т. слова.
  2. Асвятляць, даваць зразумець сэнс чаго-н.

    • Т. рашэнне задачы.

|| назоўнік: тлумачэнне.

тлумачэнне назоўнік | ніякі род

  1. гл. тлумачыць.

  2. Тое, што тлумачыць што-н., дапамагае зразумець прычыну чаго-н.

    • Знайсці т. сваім паводзінам.