Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

тканка назоўнік | жаночы род

  1. Група аднародных, звязаных паміж сабой клетак, якія выконваюць адну і тую ж функцыю ў жывёльных і раслінных арганізмах.

    • Тлушчавая т.
    • Мышачная т.
  2. Тое, што і тканіна (у 2 знач.).

|| прыметнік: тканкавы.

тканне назоўнік | ніякі род

  1. гл. ткаць.

  2. зборны назоўнік: Тканыя вырабы (размоўнае).

тканы прыметнік

Выраблены тканнем.

  • Тканая посцілка.

тканіна назоўнік | жаночы род

  1. Выраб, атрыманы ў працэсе ткання на ткацкім станку; матэрыя, матэрыял.

    • Ільняныя тканіны.
  2. пераноснае значэнне: Аснова, змест чаго-н.

    • Т. сюжэта.

|| прыметнік: тканінны і тканінавы.

ткацкі прыметнік

Які мае адносіны да ткацтва, ткання.

  • Т. цэх.
  • Ткацкая фабрыка.

ткацтва назоўнік | ніякі род

  1. Выраб тканіны з пражы на ткацкім станку.

  2. Майстэрства, тэхніка вырабу тканін.

ткаць дзеяслоў | незакончанае трыванне

  1. Вырабляць тканіну шляхам перакрыжаванага перапляцення ніцей асновы (падоўжных) і ўтку (папярочных).

  2. Плесці, віць.

    • Павук тчэ павуціну.

|| закончанае трыванне: саткаць.

|| назоўнік: тканне.

ткач назоўнік | мужчынскі род

Майстар, рабочы, які вырабляе тканіну на ткацкім станку.

|| жаночы род: ткачыха.