табака назоўнік | жаночы род
-
Расцёртыя лісты тытуню для нюхання.
-
Тое, што і тытунь (размоўнае).
- Курыць табаку.
- Пасынкаваць табаку.
-
Травяністая дэкаратыўная расліна сямейства паслёнавых з пахучымі кветкамі.
|| прыметнік: табачны.
табакерка назоўнік | жаночы род
Скрыначка для табакі (у 1 знач.).
|| прыметнік: табакерачны.
табакур назоўнік | мужчынскі род | размоўнае
Той, хто курыць табаку (у 2 знач.).
табаніць дзеяслоў | спецыяльны тэрмін | незакончанае трыванне
Веславаць назад для руху кармой наперад, для тармажэння або павароту лодкі.
табар назоўнік | мужчынскі род
-
Група цыганскіх сем’яў, якія качуюць разам, а таксама іх стан, абоз.
-
Абоз перасяленцаў, а ў мінулым таксама ўмацаваны лагер казакоў.
|| прыметнік: табарны.
табель назоўнік | мужчынскі род
-
Спіс, пералік чаго-н. у пэўным парадку.
-
Ведамасць паспяховасці вучняў.
-
Спецыяльная дошка (або кніга) для ўліку прыходу на работу і адыходу з работы рабочых і служачых.
Табель аб рангах — у дарэвалюцыйнай Расіі: суадносіны чыноў ваеннага, грамадзянскага і прыдворнага ведамстваў па
старшынству (рангах, класах), уведзеныя Пятром 1.
|| прыметнік: табельны.
табельшчык назоўнік | мужчынскі род
Работнік прадпрыемства, установы, які вядзе ўлік па табелю (у 3 знач.).
|| жаночы род: табельшчыца.
таблетка назоўнік | жаночы род
Маленькі сплюшчаны шарык з прасаванага лекавага парашку.
|| прыметнік: таблетачны.
табло назоўнік | ніякі род | нескланяльнае
Спецыяльны шчыт са светлавымі сігналамі або надпісамі для інфармацыі аб чым-н.
табльдот назоўнік | мужчынскі род
Назва агульнага абедзеннага стала з агульным меню ў гасцініцах, пансіёнах, на курортах.