Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

сібарыт назоўнік | мужчынскі род | кніжнае

Распешчаны, раздураны раскошаю чалавек.

|| жаночы род: сібарытка.

|| прыметнік: сібарыцкі.

сібарытнічаць дзеяслоў | кніжнае | незакончанае трыванне

Весці жыццё, уласцівае сібарыту.

сібарыцтва назоўнік | ніякі род | кніжнае

Паводзіны сібарыта.

сіберны прыметнік | размоўнае

  1. Жорсткі, бязлітасны.

    • С. чалавек.
  2. Вельмі моцны, рэзкі, люты (пра вецер, мароз і пад.).

    • С. вецер.

сібірак назоўнік | мужчынскі род

Жыхар або ўраджэнец Сібіры.

|| жаночы род: сібірачка.

|| прыметнік: сібірацкі.

сіва прыстаўка

Першая частка складаных слоў са знач. з сівымі, напр. сівавусы, сівагаловы.

сівабароды прыметнік

З сівой барадой.

  • С. стары.

сівавалосы прыметнік

З сівымі валасамі.

сіваваронка назоўнік | жаночы род

Пералётная птушка сямейства сіваваронкавых з яркім зеленавата-блакітным апярэннем.

сівавусы прыметнік

З сівымі вусамі.