Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

сяголета (сёлета) прыслоўе

У гэтым годзе, гэты год.

  • С. ўнучак у школу пойдзе.

сяголетні (сёлетні) прыметнік

Гэтага года.

  • Сяголетнія яблыкі.
  • С. ўраджай.

сягоння (сёння) прыслоўе

  1. У гэты дзень.

    • С. паеду ў Маскву.
  2. пераноснае значэнне: Цяпер.

    • С. студэнт, а заўтра настаўнік.
  3. у знач. назоўнік, нескланяльнае, н.

    • Цяперашні дзень.
    • На с. ўзяла білеты ў кіно.
    • На с. (пераноснае значэнне: у дадзены момант).
    • Наша с. (пераноснае значэнне: цяперашняе жыццё).
    • Не сягоння, дык заўтра; не сягоння — заўтра (размоўнае) — вельмі хутка, у бліжэйшы час.

|| прыметнік: сягонняшні і сённяшні.

  • На с. дзень (на сёння).
  • Жыць сягонняшнім (сённяшнім) днём — не думаючы пра будучае.

сёдзельнік назоўнік | мужчынскі род

Майстар, які робіць сёдлы.

|| прыметнік: сёдзельніцкі.

сёе-тое займеннік

Нешта, некаторыя рэчы.

  • Узяць з сабой сёе-тое (неабходнае).

сёй-той займеннік | размоўнае

Некаторыя, нямногія людзі.

  • Сёй-той не прыехаў на сустрэчу.

сёмга назоўнік | жаночы род

Каштоўная прамысловая рыба сямейства ласасёвых з мясам ружовага колеру.

|| прыметнік: сёмгавы.

сёмуха назоўнік | жаночы род

Адно са свят праваслаўнай царквы, якое святкуецца ў пяцідзесяты дзень (праз сем тыдняў) пасля вялікадня.

сёмы прыметнік

  1. гл. сем.

  2. ж. Які атрымліваецца дзяленнем на сем.

    • Сёмая частка.
    • Адна сёмая (назоўнік).

сёрбаць дзеяслоў | незакончанае трыванне

  1. Есці вадкую страву або піць, прысмоктваючы.

    • С. зацірку.
  2. Піць невялікімі глыткамі час ад часу.

    • Гаворачы, госць з апетытам сёрбаў кампот.

|| закончанае трыванне: высербаць.

|| аднакратны дзеяслоў: сербануць і сёрбнуць.

|| назоўнік: сёрбанне.