Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

сюды прыслоўе

У гэта месца, у гэты бок.

  • Палажы с. кнігу!
  • Прынясі с. граблі!

сюды-туды прыслоўе

  1. У той і другі бок; у розныя бакі.

    • Чалавек бегае сюды-туды з самага ранку.
  2. У некаторыя месцы.

    • Трэба сюды-туды збегаць.
  3. Нішто сабе, дапушчальна (размоўнае).

    • Днём яшчэ сюды-туды, а ў вячэрні змрок адчуваеш сябе, як у склепе.

сюжэт назоўнік | мужчынскі род

Сукупнасць звязаных між сабой дзеянняў, падзей, характараў і лёсаў герояў, у якіх раскрываецца асноўны змест мастацкага твора.

  • Заблытаны с.

|| прыметнік: сюжэтны.

  • Сюжэтныя лініі аповесці.

сюрпрыз назоўнік | мужчынскі род

Нечаканасць, нечаканы падарунак.

  • Вось дык с.!

|| прыметнік: сюрпрызны.

сюсюкаць дзеяслоў | размоўнае | незакончанае трыванне

  1. Размаўляючы, замяняць шыпячыя гукі свісцячымі.

  2. пераноснае значэнне: Падроблівацца пад дзіцячы склад думак, мову і пад.

    • Нельга с. з дзецьмі.

|| назоўнік: сюсюканне.

сюіта назоўнік | жаночы род

Музычны твор, які складаецца з некалькіх рознахарактарных п’ес, аб’яднаных адзінствам задумы.

|| прыметнік: сюітны.

  • С. цыкл.