Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

сшаркаць дзеяслоў | размоўнае | закончанае трыванне

Пашкодзіць шарканнем.

  • С. падлогу.

сшытак назоўнік | мужчынскі род

  1. Сшытыя лісты чыстай паперы ў вокладцы.

    • Сшыткі ў клетку.
    • Агульны с. (тоўсты сшытак у вокладцы).
  2. Складзены, але не разрэзаны друкаваны аркуш у кнізе, брашуры і пад. (спецыяльны тэрмін).

|| прыметнік: сшыткавы.

сшыць дзеяслоў | закончанае трыванне

  1. гл. шыць.

  2. Злучыць шыццём.

    • С. два кліны скуры.

|| незакончанае трыванне: сшываць.

|| назоўнік: сшыванне і сшыўка.

сшыўны прыметнік

Пашыты не з цэлага кавалка, са швом.

  • С. каўнер.

сшэрхлы прыметнік

Пасівераны (пра скуру на твары, руках і пад.).

  • С. твар.

|| назоўнік: сшэрхласць.