Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

счакацца дзеяслоў | размоўнае | закончанае трыванне

  1. Стаміцца ад доўгага чакання.

    • С. пісьма з фронту.
  2. Дачакацца.

    • Пайду да сястры, с. не магу, каб пабачыць.

счакаць дзеяслоў | закончанае трыванне

Пачакаць некаторы час.

  • Трэба с., пакуль схлыне натоўп.

счаліць дзеяслоў | спецыяльны тэрмін | закончанае трыванне

Змацаваць, злучыць чалкай, канатам.

  • С. баржы.

|| незакончанае трыванне: счальваць.

|| назоўнік: счальванне.

счапіцца дзеяслоў | закончанае трыванне

  1. Злучыцца, зачапіўшыся адзін за аднаго.

    • Вагоны дрэнна счапіліся.
  2. пераноснае значэнне, з кім і без дапаўнення. Пачаць спрачацца, схапіцца ў бойцы (размоўнае).

    • Дзеці счапіліся за цацку.

|| незакончанае трыванне: счэплівацца.

|| назоўнік: счэпліванне.

счапіць дзеяслоў | закончанае трыванне

  1. Злучыць, прымацаваўшы адно да аднаго, зачапіўшы адно за адно.

    • С. вагоны.
    • С. тры сеялкі ў адзін агрэгат.
  2. Моцна злучыць (пальцы рукі; размоўнае).

    • Настылыя пальцы не надта счэпіш.
  3. Адчапіць, зняць (размоўнае).

    • С. вядро з крука.
  4. Сшыць, прышыць на скорую руку (размоўнае).

    • С. за вечар спадніцу.

|| незакончанае трыванне: счэпліваць.

|| назоўнік: счапленне, счэпліванне і счэп.

|| прыметнік: счэпны.

счараваць дзеяслоў | размоўнае | закончанае трыванне

Зачараваць.

счарвець дзеяслоў | размоўнае | закончанае трыванне

Тое, што і счарвівець.

счарнелы прыметнік

Які стаў чорным, пачарнелы.

счарціць дзеяслоў | закончанае трыванне

  1. Скапіраваць чарцёж, план і пад.

    • С. схему.
  2. Чэрцячы, зрасходаваць (размоўнае).

    • С. усе лісты паперы.

|| незакончанае трыванне: счэрчваць.

счасацца1 дзеяслоў | закончанае трыванне

  1. Счысціцца, зняцца пры часанні.

    • Счасалася два кілаграмы пуху.
  2. Быць счасаным (гл. счасаць1 у 2 знач.).

    • Уся воўна счасалася.