Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

сцадзіць дзеяслоў | закончанае трыванне

  1. Зліваючы, аддзяліць вадкасць ад аселай гушчы або частку вадкасці, не боўтаючы.

    • С. ваду з пельменяў.
    • С. сыроватку з тварагу.
  2. Выцадзіць малако з саскоў.

    • С. грудное малако.

|| незакончанае трыванне: сцэджваць.

|| назоўнік: сцэджванне.

сцверджанне назоўнік | ніякі род

Палажэнне, выказванне.

  • Сцверджанні па разгледжаных пытаннях былі вельмі розныя.

сцвердзіць дзеяслоў | закончанае трыванне

  1. Устанавіць, вызначыць на падставе абследавання.

    • Урач сцвердзіў запаленне лёгкіх.
  2. Усвядоміць вартасць, значнасць сябе, сваёй асобы.

    • С. сваё «я».

|| незакончанае трыванне: сцвярджаць.

|| назоўнік: сцвярджэнне.

сцвярджальны прыметнік

  1. Які выказвае згоду з чым-н., пацвярждае што-н.

    • С. адказ.
  2. Які замацоўвае, устанаўлівае што-н.

    • С. пафас рамана.
  3. Які мае ў сабе сцверджанне (спецыяльны тэрмін).

    • С. сказ.
    • Сцвярджальнае суджэнне.

|| назоўнік: сцвярджальнасць.

сцвярджаць дзеяслоў | незакончанае трыванне

  1. гл. сцвердзіць.

  2. Настойліва даводзіць, упэўніваючы ў чым-н.

    • Старажылы сцвярджаюць, што за вёскай было возера.
    • Усе сцвярджаюць гэту ісціну.

|| назоўнік: сцвярджэнне.

сцвярджэнне назоўнік | ніякі род

  1. гл. сцвярджаць і сцвердзіць.

  2. Палажэнне, думка, якой даводзяць што-н.

    • Правільныя сцвярджэнні.

сцвярдзелы прыметнік

Які стаў цвёрдым.

  • Сцвярдзелая гліна.

сцвісці дзеяслоў | размоўнае | закончанае трыванне

Наскрозь пакрыцца цвіллю, сплеснець.

  • Батон сцвіў.

сцеблаваты прыметнік

Пра расліны з вялікай колькасцю сцёблаў.

  • Буялі сцеблаватыя кветкі.

|| назоўнік: сцеблаватасць.

сцежка назоўнік | жаночы род

  1. Вузкая пратаптаная дарожка.

    • Лясная с.
    • С. праз жыта.
  2. пераноснае значэнне: Шлях і кірунак працоўнай дзейнасці каго-, чаго-н.

    • Пайсці па жыццёвых бацькавых сцежках.