Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

схадзіць дзеяслоў | закончанае трыванне

  1. гл. хадзіць.

  2. Пайсці куды-н. і, пабыўшы там, вярнуцца назад.

    • С. у госці.
    • С. па каня.

схаласт назоўнік | мужчынскі род | кніжнае

  1. Паслядоўнік схаластыкі (у 1 знач.).

  2. Чалавек, які разважае схаластычна, займаецца схаластыкай (у 2 знач.).

|| жаночы род: схаластка.

схаластыка назоўнік | жаночы род

  1. Сярэдневяковая філасофія, якая стварыла сістэму штучных, чыста фармальных, лагічных аргументаў для тэарэтычнага абгрунтавання дагматаў царквы.

  2. Фармальныя веды, адарваныя ад жыцця, якія грунтуюцца на адцягненых разважаннях, што не правяраюцца вопытам.

|| прыметнік: схаластычны.

схаластычны прыметнік

  1. гл. схаластыка.

  2. Прасякнуты схаластыкай (у 2 знач.).

    • Схаластычныя разважанні.

|| назоўнік: схаластычнасць.

схамянуцца дзеяслоў | закончанае трыванне

  1. Раптам успомніць што-н.; хутка заўважыць недахоп, памылку.

  2. Спахапіцца, здрыгануцца.

    • С. ад стуку.

схапіцца (схваціцца) дзеяслоў | закончанае трыванне

  1. гл. хапацца.

  2. Уступіць у бой, барацьбу, спрэчку.

    • С. з ворагам.
    • Зноў схапіліся юнакі дужацца.
  3. Раптам успомніць пра што-н.; спахапіцца (размоўнае).

    • Схапілася пад вечар, ды позна ўжо.
  4. Заняцца полымем.

    • Пуня схапілася полымем.
  5. Зрабіцца цвёрдым, застыць (спецыяльны тэрмін).

    • Бетон схапіўся даволі хутка.

Схапіцца за галаву (размоўнае) — прыйсці ў адчай.

|| незакончанае трыванне: схоплівацца.

схапіць (схваціць) дзеяслоў | закончанае трыванне

  1. гл. хапаць.

  2. Набыць, атрымаць, падчапіць якую-н. хваробу (размоўнае).

    • С. прастуду.
  3. Раптоўна і моцна праявіцца ў каго-н. (пра прыступ хваробы, болю; размоўнае).

    • Раптоўна схапіла мяне галава.
    • Жывот схапіла (безасабовая форма).
  4. пераноснае значэнне: Хутка засвоіць, успрыняць (размоўнае).

    • С. думку выкладчыка.
    • С. вокам (улавіць).
  5. Перавязаць, абвязаць чым-н.

    • С. талію поясам.
  6. Змацаваць, злучыць (спец,).

    • С. сцяну клямарам.
  7. (звычайна з адмоўем не), што і чаго. Паспець, справіцца зрабіць што-н. (размоўнае).

    • Адразу ўсё сена не схопіш.

|| незакончанае трыванне: схопліваць і схватваць.

схацець размоўнае

Выявіць ахвоту; захацець.

  • Не с. пайсці ў грыбы.

схвастацца дзеяслоў | закончанае трыванне

Сапсавацца ад працяглага хвастання.

  • Дубчык схвастаўся.

|| незакончанае трыванне: схвоствацца.

схвастаць дзеяслоў | закончанае трыванне

  1. Хвошчучы чым-н., сасцёбаць (размоўнае).

    • С. лісце з куста.
  2. Збіць, хвошчучы чым-н.

    • С. карову пугай.
  3. Хвошчучы, сапсаваць.

    • С. пугу.

|| незакончанае трыванне: схвостваць.