Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

су прыстаўка

  1. Ужыв. пры ўтварэнні назоўнікаў і абазначае:

    • 1) сумеснасць, саўдзел, напр. сунаймальнік, суадказчык, сустаршыня;
    • 2) падабенства, напр. суглінак, супесак, сукравіца;
    • 3) сукупнасць, зборнасць, напр. суквецце, суплоддзе.
  2. Ужыв. пры ўтварэнні прыметнікаў і абазначае:

    • 1) суадноснасць пэўнай якасці паміж прадметамі, напр. суадносны, сугучны;
    • 2) збліжэнне, супадзенне ў прасторы або ў часе, напр. сучасны, сумежны.
  3. Ужыв. пры ўтварэнні дзеясловаў і абазначае сумеснасць, суправаджэнне або ўстанаўленне суадносін паміж чым-н., напр. сумясціць, суіснаваць, суаднесці.

суаднесці дзеяслоў | закончанае трыванне

Выявіць, устанавіць суадносіны паміж чым-н.

  • С. паказанні сведак.
  • С. факты.

|| незакончанае трыванне: суадносіць.

|| назоўнік: суаднясенне.

суаднесціся дзеяслоў | закончанае трыванне

Быць суаднесеным, супастаўленым.

  • Гэтыя два паняцці суадносяцца паміж сабой.

|| незакончанае трыванне: суадносіцца.

суадносны прыметнік

Які знаходзіцца ў суадносінах з чым-н.

  • Суадносныя паняцці.

|| назоўнік: суадноснасць.

суадносіны назоўнік

Узаемная сувязь, адносіны паміж чым-н.

  • С. паняццяў.

суайчыннік назоўнік | мужчынскі род | кніжнае

Чалавек, які мае з кім-н. агульную айчыну.

|| жаночы род: суайчынніца.

суб прыстаўка

Утварае назоўнікі і прыметнікі са знач.:

  • 1) другаснасці, пабочнасці, падначаленасці, маласці ў параўнанні з тым, што названа ў базавай аснове, напр. субпадрад, субпадрадчык, субінспектар, субпрэфект, субарэнда, субпрадукты, субкантынент, субадзінка, субклетачны, субмікронны, суб’ядзерны;
  • 2) знаходжання каля чаго-н., пад чым-н., напр. субстратасфера, субальпійскі, субарктычны, субсветлавы.

субардынацыя назоўнік | жаночы род | кніжнае

Сістэма строгага службовага падпарадкавання малодшых старшым.

|| прыметнік: субардынацыйны.

субота назоўнік | жаночы род

Шосты дзень тыдня, перад нядзеляй.

|| прыметнік: суботні.

суботнік назоўнік | мужчынскі род

Добраахвотная бясплатная калектыўная работа ў нерабочы час (па суботах).