Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

стабільны прыметнік

Устойлівы, пастаянны, які не мяняецца.

  • С. прыбытак.
  • Стабільныя падручнікі.
  • Стабільнае напружанне.

|| назоўнік: стабільнасць.

стабілізавацца дзеяслоў | закончанае і незакончанае трыванне

Дайсці (даходзіць) да ўстойлівага становішча.

  • Падвоз гародніны на рынках стабілізаваўся.

|| назоўнік: стабілізацыя.

стабілізаваць дзеяслоў | закончанае і незакончанае трыванне

Давесці (даводзіць) да ўстойлівага стану што-н.

  • С. валюту.

|| назоўнік: стабілізацыя.

стабілізатар назоўнік | мужчынскі род | спецыяльны тэрмін

  1. Прыбор, устройства для надання ўстойлівасці, пастаяннага становішча чаму-н. (у лятальных апаратах, на суднах і пад.), для стабілізацыі якога-н. працэса.

    • С. лятальнага апарата.
    • С. току.
  2. Рэчыва, якое затрымлівае працэс змянення якога-н. іншага рэчыва, саставу.

    • С. выбуховых рэчываў.

|| прыметнік: стабілізатарны.

ставаць дзеяслоў | безасабовая форма | незакончанае трыванне

  1. Хапаць чаго-н. для каго-, чаго-н.

    • На ўсё гэта не стае ні сіл, ні часу.
  2. Мець магчымасці, сілы, здольнасці рабіць што-н.

ставок назоўнік | мужчынскі род

Невялікая сажапка.

|| прыметнік: стаўковы.

ставы назоўнік

Кросны.

  • Вычасаў с. з бярозы.

ставіцца дзеяслоў | незакончанае трыванне

Выражаць свае адносіны да каго-, чаго-н.

  • Ён добра с. да разумных прапаноў.
  • Уважліва с. да патрэб людзей.

|| закончанае трыванне: паставіцца.

ставіць дзеяслоў | незакончанае трыванне

  1. Размяшчаць, умацоўваць што-н. вертыкальна, у стаячым становішчы.

    • С. слупы.
    • С. кнігі на паліцу.
  2. Прымушаць або памагаць каму-н. устаць, заняць дзе-н. месца стоячы.

    • С. дзіця на падлогу.
    • С. вартавога на пост.
  3. Прызначаць на работу, прапаноўваць рабіць што-н.

    • С. новага механіка.
  4. Устанаўліваць, будаваць.

    • С. тэлефон.
    • С. помнік.
  5. Змяшчаць на пэўнае месца, у пэўным становішчы.

    • С. аўтобус у аўтапарк.
    • С. напітак на стол.
  6. У некаторых выразах: прыдаваць чаму-н. патрэбнае становішча, форму, прыводзіць у патрэбны стан.

    • С. голас (маладому спеваку).
    • С. словы ў патрэбным склоне.
    • С. рукі (цымбалісту).
  7. Прыкладваць, накладваць з якой-н. мэтай.

    • С. гарчычнікі.
    • С. пломбу.
  8. Рабіць метку, знак на чым-н., пісаць, рысаваць, падпісваць.

    • С. подпіс.
    • С. дату.
    • С. адзнакі ў дзённік.
  9. Арганізоўваць, наладжваць.

    • С. балет.
    • С. спектакль.
    • С. доследы.
  10. Майстраваць, устанаўліваць.

    • С. палаткі.
  11. У азартных гульнях: уносіць, укладваць у гульню (грошы).

    • С. у банк 100 рублёў.
  12. Задаваць, прапаноўваць для выканання, абмеркавання.

    • С. сціслыя тэрміны.
    • С. на галасаванне.
  13. пераноснае значэнне: Ствараць для каго-н. умовы, абставіны, прыводзіць у якое-н. становішча.

    • С. пад кантроль.
    • С. перад фактам.
  14. У спалучэнні з некаторымі назоўнікамі абазначае: лічыць чым-н., разглядаць як-н. што-н.

    • С. сваёй мэтай.
    • С. у віну.
  15. У спалучэнні з некаторымі назоўнікамі ўжыв. у знач. рабіць (тое, што абазначае назоўнік).

    • С. рэкорд.
    • С. дыягназ.
  16. Нарыхтоўваць, складаючы якім-н. чынам.

    • С. сена ў копы.

|| закончанае трыванне: паставіць.

|| назоўнік: пастаноўка.

стагаваць дзеяслоў | незакончанае трыванне

Складаць у стагі салому, сена і пад.

  • Ён араў і стагаваў гадамі.

|| назоўнік: стагаванне.