Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

собаль назоўнік | мужчынскі род

Драпежны звярок сямейства куніцавых з каштоўным футрам бурага колеру, а таксама футра гэтага звярка.

|| прыметнік: сабалёвы, сабаліны і собалевы.

  • Сабалёвая шапка.
  • Сабаліныя бровы (пераноснае значэнне: густыя, цёмныя, шаўкавістыя; народна-паэтычнае).

собіць дзеяслоў | размоўнае | безасабовая форма | закончанае трыванне

Прыйсці ў галаву, навесці на думку зрабіць нечаканае.

  • Собіла ж яму ў такое разводдзе адпраўляцца ў дарогу.

совацца дзеяслоў | незакончанае трыванне

  1. гл. сунуцца 1.

  2. Хадзіць туды і сюды, звычайна без справы (размоўнае).

    • С. з хаты ў хату.
  3. Перамяшчацца куды-н.

    • Лодка соваецца па вадзе.

|| назоўнік: сованне.

соваць дзеяслоў | незакончанае трыванне

  1. гл. сунуць 1-2.

  2. Перамяшчаць з месца на месца.

    • С. табурэткі па кухні.
  3. Класці, укладваць куды-н. неахайна.

    • С. кнігі ў партфель.
  4. пераноснае значэнне: Даваць хабар (размоўнае).

    • С. хабар (падкупляць).

|| назоўнік: сованне.

сода назоўнік | жаночы род

Вуглякіслы натрый, белае крышталічнае шчолачнае рэчыва, якое выкарыстоўваецца ў медыцыне, тэхніцы і інш.

  • Пітная с.

|| прыметнік: содавы.

  • С. завод.
  • Содавая вада.

содавы прыметнік

  1. гл. сода.

  2. назоўнік Тое, што і содавая вада.

    • Выпіць шклянку содавай.

сойка назоўнік | жаночы род

Пярэстая лясная птушка атрада вераб’іных.

сок назоўнік | мужчынскі род

  1. Вадкасць, якая знаходзіцца ў клетках, тканках і поласцях раслінных і жывёльных арганізмаў.

    • Кляновы с.
    • Страўнікавы с.
    • Выціснуць усе сокі з каго-н. (пераноснае значэнне: абяссіліць празмернай работай).
  2. Напітак, які вырабляюць з мякаці розных пладоў.

    • Купіць вінаграднага соку.
    • Варыцца ў сваім саку (неадабральнае) — працаваць, не падтрымліваючы сувязі з тымі, хто займаецца падобнай работай, не выкарыстоўваць іх вопыт.
    • У самым саку (размоўнае) — у росквіце фізічных сіл.

|| прыметнік: сокавы.

сокавыціскалка назоўнік | жаночы род

Апарат або прыстасаванне для выціскання соку з пладоў, ягад, гародніны.

сокал назоўнік | мужчынскі род

Драпежная птушка з моцнай дзюбай і доўгімі вострымі крыламі; даўней яе выкарыстоўвалі пры паляванні на дробных жывёл і птушак.

  • Палёт сокала.
  • С. ясны (пераноснае значэнне: назва прыгожага юнака, мужчыны; народна-паэтычнае).
  • Слаўныя сокалы нашай краіны (пераноснае значэнне: пра лётчыкаў, касманаўтаў; высокае).

|| памяншальная форма: саколік.

|| прыметнік: сакаліны.

  • С. зрок (як у сокала).