Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

смага назоўнік | жаночы род

  1. Моцнае жаданне піць.

    • С. не давала нармальна працаваць.
    • Сагнаць смагу (напіцца вады).
  2. пераноснае значэнне, да чаго.

    • Моцнае імкненне да чаго-н. (размоўнае).
    • С. да жыцця.

смаглы прыметнік

Пра губы: перасохлы, сасмаглы.

  • Смаглыя вусны.

смагнуць дзеяслоў | незакончанае трыванне

  1. Мучыцца ад смагі, гарачыні.

    • С. без вады.
  2. Пра губы, горла, рот: перасыхаць, сохнуць.

    • У горле смагне.
  3. пераноснае значэнне: Моцна хацець чаго-н.; прагнуць.

    • С. працы.

|| закончанае трыванне: высмагнуць і сасмагнуць.

смажаніна назоўнік | жаночы род

Страва з мяса, прыгатаваная смажаннем.

  • Гарнір да смажаніны.

смажонка (смажанка) назоўнік | жаночы род

Тое, што і смажаніна.

смажыцца дзеяслоў | незакончанае трыванне

  1. Пад уздзеяннем агню рабіцца гатовым да ўжывання.

    • На пліце смажыцца мяса.
  2. пераноснае значэнне: Знаходзіцца на гарачыні, на спёцы (размоўнае).

    • С. на сонцы.

|| закончанае трыванне: засмажыцца і сасмажыцца.

смажыць дзеяслоў | незакончанае трыванне

  1. Гатаваць на агні (рыбу, мяса, грыбы і пад).

    • С. каўбасы.
  2. безасабовая форма: Пра сухасць у роце ад смагі.

    • Смажыць ад салёнага.
  3. Паліць (пра сонца).

    • Сонца смажыць цэлы дзень.

|| закончанае трыванне: засмажыць і сасмажыць.

|| назоўнік: смажанне.

смажэнне назоўнік | ніякі род | размоўнае

Тое, што і смажаніна.

смак назоўнік | мужчынскі род

  1. Адно са знешніх адчуванняў чалавека, органам якога з’яўляецца слізістая абалонка языка і ротавая поласць.

  2. Адчуванне на языку, у роце або ўласцівасць ежы, якая з’яўляецца крыніцай гэтага адчування.

    • Кіслы на с. яблык.
  3. пераноснае значэнне: Сэнс, цікавасць, вастрыня чаго-н.

    • У гэтым эпізодзе ўвесь с. анекдота.
    • Ён адчуваў с. у працы.

|| прыметнік: смакавы.

смакаваць дзеяслоў | незакончанае трыванне

  1. Есці або піць паволі, з асалодай, каб адчуць смак (у 1 знач.).

    • С. кляновы сок.
  2. Есці ці піць на пробу; каштаваць.

    • С. кожны глыток.
  3. пераноснае значэнне: Успрымаць, адчуваючы асаблівае задавальненне, цешыцца, радавацца чым-н.

    • С. апошнія навіны.

|| назоўнік: смакаванне.