Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

слаба (слаба-) прыстаўка

Першая частка складаных слоў са знач.:

  • 1) слабы (у 1 знач.), напр. слабаактыўны, слабавыражаны, слабадакладны (спецыяльны тэрмін);
  • 2) слабы (у 2 знач.), напр. слабабачанне (спецыяльны тэрмін);
  • 3) слабы (у 6 знач.), напр. слабаалкагольны, слабасалёны;
  • 4) з малой колькасцю чаго-н., напр. слабаваданосны, слабагліністы, слабажалезісты;
  • 5) злёгку ці недастаткова, напр. слаба-жоўты, слабазаселены, слабапранікальны, слабаразвіты, слабарастваральны;
  • 6) малы, напр. слабарослы (пра расліны: малой вышыні; спецыяльны тэрмін).

слабавольны прыметнік

Са слабай воляй.

  • С. чалавек.

|| назоўнік: слабавольнасць.

слабада назоўнік | жаночы род

  1. У Расіі да адмены прыгоннага права: вялікае сяло, жыхары якога не былі прыгоннымі.

  2. Пасёлак ля горада; прыгарад (устарэлае).

|| памяншальная форма: слабодка.

|| прыметнік: слабадскі.

слабаджанін назоўнік | мужчынскі род

Жыхар слабады.

|| жаночы род: слабаджанка.

слабак назоўнік | мужчынскі род | размоўнае | неадабральнае

Слабасільны, слабавольны або слабанервовы чалавек.

слабанервовы прыметнік

Са слабымі нервамі; занадта чуллівы.

|| назоўнік: слабанервовасць.

слабасць назоўнік | жаночы род

  1. гл. слабы.

  2. Недахоп фізічных сіл; недамаганне.

    • Ад слабасці цяжка стаяць на нагах.
  3. Недастатковая цвёрдасць і паслядоўнасць у правядзенні чаго-н.

    • Тут ён праявіў с.
  4. пераноснае значэнне: Прывычка, схільнасць, ад якой няма жадання адмовіцца (размоўнае).

    • С. да азартных гульняў.
    • Оперны тэатр — мая с.

слабасільны прыметнік

  1. Са слабым здароўем, недастаткова дужы.

    • С. чалавек.
  2. З невялікай магутнасцю (спецыяльны тэрмін).

    • С. матор.

|| назоўнік: слабасілле.

слабахарактарны прыметнік

Са слабым характарам, бязвольны.

  • С. чалавек.

|| назоўнік: слабахарактарнасць.

слабець дзеяслоў | незакончанае трыванне

Рабіцца слабым ці больш слабым.

  • Вецер слабее.
  • Хворы прыкметна слабее.

|| закончанае трыванне: аслабець і саслабець.

|| назоўнік: аслабленне.