Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

скаба назоўнік | жаночы род

  1. Выгнутая паўкругам металічная паласа, якая служыць ручкай у дзвярах, сундуках і пад.

  2. Сагнутая пад вуглом жалезная паласа ці дрот для змацавання драўляных частак будыніны.

    • Змацаваць вуглы скобамі.

|| памяншальная форма: скобка.

|| прыметнік: скобачны.

скабяны прыметнік

Які мае адносіны да вырабаў з жалеза; звязаны з вытворчасцю і гандлем лёгкімі жалезнымі вырабамі (скобы, крукі, засоўкі і пад.).

  • Скабяныя тавары.

скаваны прыметнік

Пазбаўлены лёгкасці, свабоды, натуральнасці, з затрымкай у дзеяннях, у праяўленні чаго-н.

  • Скаваныя рухі.

|| назоўнік: скаванасць.

скаварада (скавародка) назоўнік | жаночы род

Мелкая металічная пасудзіна з загнутымі краямі, для смажання; патэльня.

|| прыметнік: скавародны.

скаваць дзеяслоў | закончанае трыванне

  1. Зрабіць каваннем.

    • С. сякеру.
  2. Злучыць пры дапамозе кавання.

    • С. звёны ланцуга.
  3. Надзець кайданы, аковы або злучыць кайданамі з кім-н.

    • С. злачынцаў.
  4. пераноснае значэнне: Пазбавіць свабоды, лёгкасці ў рухах, дзеяннях.

    • Мароз скаваў цела.
    • Трывога скавала мае думкі.
    • С. сілы ворага.
  5. пераноснае значэнне: Зрабіць цвёрдым, нерухомым.

    • Мароз скаваў возера.
    • Зямлю скавала ранавата (безасабовая форма).

|| незакончанае трыванне: скоўваць.

|| назоўнік: скоўванне і скоўка.

скавытаць дзеяслоў | незакончанае трыванне

  1. Пра сабаку: жаласна павіскваць, ціха ныць.

  2. пераноснае значэнне: Крыўдзіцца, скардзіцца (размоўнае зневажальнае).

|| назоўнік: скавытанне.

скавыш назоўнік | мужчынскі род | размоўнае

Моцны пранізлівы вецер з завываннем.

  • С. завываў у коміне.

скажоны прыметнік

Няправільны, перайначаны.

  • С. тэкст артыкула.

|| назоўнік: скажонасць.

скажэнне назоўнік | ніякі род

  1. гл. сказіцца, -ць.

  2. Памылка, няправільнасць.

    • Недапушчальныя скажэнні ў газеце.

сказ назоўнік | мужчынскі род

  1. У граматыцы: сінтаксічна і інтанацыйна аформленая канструкцыя, якая выражае закончаную думку.

    • Безасабовы с.
    • Складаны с.
  2. Народнае эпічнае апавяданне аб падзеях мінулага або сучаснасці.

    • С. пра герояў Вялікай Айчыннай вайны.
  3. У літаратуразнаўстве: форма апавядання ў творы, што вядзецца ад імя літаратурнага героя.

    • С. пра Лысую гару.

|| прыметнік: сказавы.