Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

сеанс назоўнік | мужчынскі род

  1. Паказ або выкананне чаго-н. у пэўны прамежак часу без перапынку.

    • С. адначасовай гульні.
    • Тры сеансы інгаляцыі.
  2. Адзін з некалькіх (у розны час дня) паказаў фільма ў кінатэатры.

    • Вячэрні с.

севазварот назоўнік | мужчынскі род

У сельскай гаспадарцы: паслядоўнае чаргаванне сельскагаспадарчых культур на пэўных зямельных участках.

  • Кармавыя севазвароты.
  • Травапольныя севазвароты.

|| прыметнік: севазваротны.

сегмент назоўнік | мужчынскі род

  1. У геаметрыі: частка круга, абмежаваная дугой і яе хордай, а таксама частка шара, аддзеленая сякучай плоскасцю.

  2. Адзін з многіх аднародных членікаў цела некаторых жывёл, а таксама адзін з некалькіх аднародных участкаў якога-н. органа (спецыяльны тэрмін).

    • С. чарвяка.
    • С. пазваночніка.

|| прыметнік: сегментны.

сегрэгацыя назоўнік | жаночы род | кніжнае

  1. Адзін з відаў расавай дыскрымінацыі — абмежаванне ў правах на падставе колеру скуры або нацыянальнай прыналежнасці.

    • С. неграў у ЗША.
  2. Неаднароднасць хімічнага саставу металічных сплаваў, што ўзнікла пры іх крышталізацыі (спецыяльны тэрмін).

|| прыметнік: сегрэгацыйны.

седала назоўнік | ніякі род

  1. Жэрдка або некалькі жэрдак у куратніку, на якія садзяцца ноччу куры; курасадня.

  2. пераноснае значэнне: Месца, дзе чалавек пражыў многа гадоў; абжыты куток.

    • Пакінуць роднае с.

седлаванне назоўнік | ніякі род

  1. гл. сядлаць.

  2. Спосаб, якім асядланы конь (спецыяльны тэрмін).

    • Паходнае с.

седлавіна назоўнік | жаночы род

  1. Прагіб у спіне жывёлін (спецыяльны тэрмін).

  2. Невялікая прадаў гаватая ўпадзіна паміж дзвюма высокімі вяршынямі ў горным хрыбце.

сезон назоўнік | мужчынскі род

  1. Адна з чатырох пор года.

    • Зімовы с.
    • Не па сезону апрануцца.
  2. Частка года, якая з’яўляецца найбольш прыдатнай для якой-н. работы, адпачынку і пад.

    • С. адпачынкаў.
    • Канцэртны с. філармоніі.
    • На чарніцы яшчэ не с. (не паспелі).
    • Купальны с.

сезонны прыметнік

  1. Які мае адносіны да пэўнага сезона.

    • Сезонныя рабочыя.
  2. Які дзейнічае ўвесь сезон, на ўвесь указаны час.

    • С. абанемент на канцэрты.

|| назоўнік: сезоннасць.

сезоннік назоўнік | мужчынскі род

Рабочы на сезонных работах.

|| жаночы род: сезонніца.